Пасьля нядаўняга візыту супрацоўнікаў ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму ў падвальнае памяшканьне інтэрнату на вуліцы Садовай, якое арандавала абласная арганізацыя ПКБ у Беларускага рачнога параходзтва, распачаліся праверкі інтэрнату падаткоўцамі, фінансістамі, спэцыялістамі дзяржмаёмасьці, — і параходзтва скасавала дамову з камуністамі на арэнду.
Гаворыць першы сакратар рэгіянальнай арганізацыі ПКБ Уладзімер Сякерка:
(Сякерка: ) “Гомельскія гарадзкія ўлады, па ўсім відаць, вымусілі параходзтва скасаваць з намі дамову на арэнду памяшканьня — і не якога там шыкоўнага, а падвалу, прычым у зімовы час, калі добры гаспадар і сабаку на вуліцу не выганяе.
Цяпер мы ня маем магчымасьці сабрацца разам на канфэрэнцыю, на сход і проста пагутарыць. З прычыны адсутнасьці памяшканьняў сёлета мы вымушаныя былі зьліквідаваць у вобласьці больш за дваццаць партыйных структураў — у Рэчыцы, Хойніках, Рагачове, Сьветлагорску”.