Станцыі мэтро «Хрэшчатык» і «Майдан Незалежнасьці» ў Кіеве зноў зачыненыя. Па дадзеных сталічнага ўпраўленьня МУС, невядомы чалавек патэлефанаваў у міліцыю з паведамленьнем быццам бы аб замінаваньні мэтро.
Сёньня ў Паўночна-Афрыканскай Рэспубліцы адбылася цырымонія разьвітаньня з экс-прэзыдэнтам гэтай краіны Нэльсанам Мандэлам.
Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан правяла ў Кіеве перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
Радыё Свабода стала аб'ектам шырокамаштабнай DDoS-атакі (ад ангельскага Distributed Denial of Service – разьмеркаваная адмова ў абслугоўваньні).
У Менску прайшоў двухдзённы сэмінар, прысьвечаны тэме продажу папулярнай музыкі ў інтэрнэце, арганізаваны Інстытутам імя Гётэ.
У Англіі і Ўэльсе з 29 сакавіка 2014 году можна будзе заключаць аднаполыя шлюбы, паведаміла міністар у пытаньнях раўнапраўя Марыя Мілер.
Сёньня, выступаючы на нарадзе па праблемах будаўнічай галіны і ўдасканаленьня працы з кіроўнымі кадрамі, кіраўнік Беларусі выказаўся наконт прэзыдэнцкіх выбараў.
Першую прэмію імя Францішка Аляхновіча, заснаваную сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода, атрымаў палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду ў Магадан».
Вышэйшая судовая інстанцыя Швэдзкага каралеўства не прыняла да разгляду справу Вольгі Класкоўскай.
Сьцяг зьявіўся 10 сьнежня над трасай М1 недалёка ад Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» у знак нязгоды з забаронай публічных акцыяў Менскага гей-прайду 2013.
Менскі гей-прайд пад лёзунгам «Мы ёсьць!» павінен адбыцца 11 — 12 сьнежня.
Генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр, які абвінавачваецца ў злоўжываньні паўнамоцтвамі, зьмешчаны пад хатні арышт рашэньнем Басманнага суду Масквы. Мера стрыманьня будзе дзейнічаць да 20 студзеня 2014 года.
Праваабарончая супольнасьць назвала ляўрэатаў конкурсу на ганаровыя званьні «Найлепшы праваабаронца году», «Найлепшы адвакат году» і «Найлепшы журналіст году», які працуе ў галіне правоў чалавека.
Уладзімір Пуцін прызначыў Дзьмітрыя Кісялёва дырэктарам новага інфармацыйнага агенцтва «Россия Сегодня», створанага замест «РИА Новости».
Ляўрэатамі таксама сталі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павал Севярынец, Алесь Кіркевіч.
У межах расьсьледаваньня прычын сьмерці ў ізалятары на Валадарскага менчука Ігара Пцічкіна адбылася эксгумацыя цела нябожчыка. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
Жыхарка Менску Людміла Кучура намагаецца абараніць свайго мужа, зьняволенага Магілёўскай папраўчай калёніі №15, ад перасьледу з боку адміністрацыі.
Палітычны альянс «За сумленныя справядлівыя выбары для лепшага жыцьця „Талака“», у які ўваходзяць 43 грамадзкія арганізацыі і партыі, пойдзе на мясцовыя выбары з спэцыяльным пасланьнем.
Яшчэ два чалавекі вярнуліся з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора затрымалі. Яму пагражае да 15 сутак арышту за пікет салідарнасьці з «Эўрамайданам».
Камітэт эканамічных, сацыяльных і культурных правоў ААН запатрабаваў ад Беларусі выправіць парушэньні ў галіне правоў працоўных і вырашыць праблему прымусовай працы.
Сёньня ўначы перад зачысткай адбылася зьмена складу ўнутраных войскаў, якія і рабілі зачыстку. Цяпер на Банкавай стаіць «Тыгр» — крымскі спэцназ.
Амбасада Польшчы ў Беларусі прэзэнтуе праект «Пансіянат Бараўляны» — гэта частка праграмы дапамогі, якую рэалізуе амбасада.
Лепшым праваабаронцам прызнаны Андрэй Бандарэнка, лепшым адвакатам — Гары Паганяйла, лепшымі журналістамі праваабарончай тэмы — стваральнікі праграмы «Маю права» на «Белсаце».
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам сказаў, што Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя штораз большай магчымасьцю гвалту ва Ўкраіне.
10 сьнежня судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Тацяна Шаўчэнка аштрафавала грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава на 2,6 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).
Напярэдадні гей-параду, які актывісты ЛГБТ-руху мяркуюць правесьці ў Менску, Свабода зьвярнулася да прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека Карыма Лахіджы з просьбай патлумачыць праваабарончыя аспэкты барацьбы за роўныя правы геяў.
У менскай крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» пачынае працу выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу World Press Photo.
10 сьнежня прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў назавуць лепшых сярод сваіх калегаў, а таксама лепшага адваката і лепшага журналіста, які асьвятляе праблемы правоў чалавека. Сярод намінантаў — Валер Каліноўскі, журналіст Радыё Свабода.
10 сьнежня ў Осла і Стакгольме пройдуць урачыстыя цырымоніі ўганараваньня ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі за 2013-ты год.
Навукоўцы амэрыканскага касьмічнага агенцтва НАСА кажуць, што на Марсе яны знайшлі старажытнае возера, у якім некалі маглі б жыць мікраарганізмы.
10 сьнежня абвесьцяць пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Прэмія за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні, была заснаваная сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода.
10 сьнежня – Дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Нататкі сябра журы.
9 сьнежня судзьдзя Мазырскага раённага суду Натальля Асадчая адхіліла пазоў сябра незалежнага прафсаюзу, механіка нафтаперапрацоўчага заводу Івана Шабана да дырэкцыі прадпраемства наконт скасаваньня дысцыплінарных спагнаньняў і аднаўленьня на працы.
У Кіеве ўзмацняецца напружаньне паміж удзельнікамі пратэстаў і сіламі бясьпекі.
Паводле апошніх зьвестак расьце прысутнасьць спэцпадразьдзяленьняў у цэнтры Кіева. Што адбываецца на месцы, мы даведаемся ад украінскага журналіста Паўла Зубюка, які з намі на сувязі з Кіева.
У Гомелі дэмакратычныя актывісты спрабуюць наладзіць акцыі салідарнасьці з украінскім Эўрамайданам.
Пра гэта паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», дзе дапамагаюць былому палітвязьню.
Ноччу спэцслужбы пайшлі ў наступ. Выціснулі мітынгоўцаў і зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале. Дэманстранты вярнуліся на майдан Незалежнасьці.
Гарадзенцы нарэшце пачулі песьні Чэслава Немэна жыўцом, але сьпявала іх яго дачка Натальля. Мужчынскія словы жаночым голасам. Самога сьпевака няма амаль дзесяць гадоў…
Кіяўляне сабраліся каля шэрагу «Беркута» і ўгаворваюць яго не штурмаваць Майдан.
Усталяваньне помніка паўстанцам 1863 года, здымкі якога зьявіліся ў інтэрнэце, а месца дагэтуль трымаецца ў таямніцы, узбудзіла абмеркаваньне гэтай тэмы сярод гарадзенскай інтэлігенцыі.
У новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» пра разбурэньне сымбаляў гавораць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык, Аляксандра Дынько і Ганна Соўсь.
10 сьнежня ў Дзень правоў чалавека ў Менску будуць уганараваныя першыя ляўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча.
Над Амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску побач са сьцягамі Вялікай Брытаніі і Эўрапейскага Зьвязу 7 і 8 сьнежня лунаў шасьцікаляровы вясёлкавы сьцяг, сусьветны сымбаль руху за правы ЛГБТ-супольнасьці.
З будынку Кіеўскай адміністрацыі, у якім ад 1 сьнежня разьмяшчаецца штаб нацыянальнага супраціву, папрасілі выйсьці людзей. Там рыхтуюцца да штурму.
Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра кнігу Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ», якая будзе прэзэнтавацца 9 сьнежня а 18-й на сядзібе БНФ, дзеліцца паэт і грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін.
А 18:00 у менскай сядзібе Партыі БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, дом 3, адбудзецца прэзэнтацыя чарговай кнігі ў сэрыі «Бiблiятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» — «108 дзён i начэй у засьценках КДБ. Дзёньнік палітычнага закладніка».
Загрузіць яшчэ