«Апошнім часам зноў мне пачынаюць падкідаць пытаньні з выбарамі, – сказаў Лукашэнка. – Я не хвалююся наконт гэтага, як некаторым здаецца. Я прэзыдэнцтва ўжо наеўся, калі ўжо на тое пайшло. І выберуць мяне людзі ці не выберуць – паверце, гэта будзе залежаць ня толькі ад вас. Калі я яшчэ буду ўдзельнічаць у гэтых прэзыдэнцкіх выбарах. Гэта толькі Госпаду вядома, яшчэ да іх трэба дажыць. Чалавек ходзіць-ходзіць, а заўтра і хадзіць перастае. Таму ўсякае можа быць».
Зьвяртаючыся да супрацоўнікаў апарату кіраваньня, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што чакае ад іх добрасумленнай работы. «Я вам казаў, што бегаць наперадзе вас ня буду, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Я стаміўся кідацца з боку ў бок, ад Вэнэсуэлы да Расеі, выконваць чыесьці функцыі. А яшчэ і ўнутры кантраляваць, выдзеліўшы грошы, як на «Барысаўдрэве» ідзе, я не гавару мадэрнізацыя, навядзеньне элемэнтарнага парадку».