Уладзімір Пуцін прызначыў Дзьмітрыя Кісялёва дырэктарам новага інфармацыйнага агенцтва «Россия Сегодня», створанага замест «РИА Новости».
Папулярны відэакліп на YouTube паказвае, як шмат можа зьмяніцца журналіст у пуцінскай Расеі.
У 1999 годзе, калі Ўладзімер Пуцін толькі прыйшоў да ўлады, Дзьмітры Кісялёў быў шматабяцальным тэлевізійным журналістам з разуменьнем розьніцы паміж журналістыкай і прапагандай:
«Журналіста нельга аддзяліць ад этыкі. Але людзей, якіх вы бачыце на экранах, часта нельга назваць журналістамі. Таму што часта яны проста агітатары» – казаў у той час журналіст Кісялёў.
Чатырнаццаць гадоў пазьней Кісялёў гучыць ужо менш як журналіст, а больш як крамлёўскі прапагандыст:
«Геям трэба забараніць донарства крыві, спэрмы. А іх сэрцы, у выпадку аўтамабільнай катастрофы, трэба закопваць у зямлю або спальваць, як непрыдатныя дзеля падаўжэньня чыйго-небудзь жыцьця».
Пуцін ліквідаваў «РИА Новости», апраўдваючы гэты крок зьніжэньнем дзяржаўных выдаткаў.
Зьвестка аб прызначэньні Кісялёва кіраўніком новага інфармацыйнага агенцтва прыйшла пасьля таго, як ён выклікаў хвалю абурэньня асабліва тэндэнцыйным рэпартажам з падзеяў на Эўрамайдане. У прыватнасьці, Кісялёў адзначыў пра ўкраінскі пратэст:
«А што гэта Майдан? Вельмі малая кропка на целе Ўкраіны. Калі абпаліць яе паяльнікам, то стане балюча, але, па вялікім рахунку – гэта не сьмяротна. Але калі зрабіць усё граматна з паліттэхналягічнага гледзішча, стварыць кропку перагрэву і потым паказаць яе праз павелічальнае шкло тэлевізіі і інтэрнэту ды стварыць уражаньне, што як быццам уся краіна цяпер такая, то гэта можа аказацца і сьмяротным. Насамрэч, Украіна больш складаная, чым Майдан».
Ігар Якавенка, былы кіраўнік Саюзу журналістаў Расеі, кажа, што выбар Кісялёва зьяўляецца «дурнаватым» крокам з боку Крамля:
«Гэта крайне неэфэктыўнае рашэньне. Я б нават сказаў – дурнаватае. Таму што насамрэч той стыль прапаганды, які характэрны для Дзьмітрыя Кісялёва, гэта проста адкрытая хлусьня. Усё, што ён кажа пра Майдан, усё, што ён казаў раней пра расейскую апазыцыю, гэта наўпроставая хлусьня, а часам проста падтасоўка. І гэта магчыма толькі ва ўмовах цэнзуры, ва ўмовах, калі ёсьць манаполія на інфармацыю».
Крэмль кажа, што новае інфармацыйнае агенцтва пакліканае запоўніць прабелы ў разуменьні і асэнсаваньні расейскай палітыкі за мяжой.
Кісялёў заявіў, што ён спадзяецца пакінуць на працы пераважную большасьць журналістаў «РИА Новости», спасылаючыся на іх «станоўчыя вынікі».
Якавенка, аднак, лічыць, што новае агенцтва пад уплывам «гёбельсаўскай» інфармацыйнай палітыкі Кісялёва будзе радыкальна трансфармаванае:
«Ёсьць дыстанцыя паміж ляяльнай Святланай Міранюк, галоўным рэдактарам РИА Новости, якая, тым ня менш, была прафэсіянальным журналістам, і Дзьмітрыем Кісялёвым, які толькі што атрымаў знакаміты Оскар за сваю паталягічную хлусьлівасьць у асьвятленьні Эўрамайдану, а на наступны дзень атрымаў крэсла кіраўніка даволі буйнога мэдыяхолдынгу. Гэта зьвязаныя рэчы».