Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Швэцыі ня стаў разглядаць апэляцыю Класкоўскай


Вольга Класкоўская
Вольга Класкоўская

Вышэйшая судовая інстанцыя Швэдзкага каралеўства не прыняла да разгляду справу Вольгі Класкоўскай.

Пра гэта піша «Беларускі партызан» са спасылкай на маці Вольгі Людмілу. Пра адмову суду разглядаць яе справу Вольга паведаміла маці па тэлефоне 9 сьнежня.

«Гэта значыць, што прысуд апэляцыйнага суду Стакгольму, вынесены маёй дачцэ 5 лістапада, застаецца ў сіле – пазбаўленьне волі на 7 гадоў», – кажа Людміла Класкоўская.

Вольга мяркуе, што хутчэй за ўсё яе адправяць у турму, як мяркуецца, Хінсэбэрг.
Вольга Класкоўская паведаміла маці, што мае намер зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд правоў чалавека і ў іншыя судовыя эўрапейскія структуры.

23 жніўня стакгольмскі суд прызнаў грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую вінаватай у замаху на забойства свайго мужа Гёкая Безгін і прысудзіў яе да васьмі гадоў турэмнага зьняволеньня, пазьней суд вышэйшай інстанцыі зьнізіў тэрмін пакараньня да 7 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG