Мэханіка Шабана, спэцыяліста з вышэйшай адукацыяй, пазбаўлялі прэміі за непрыбранае сьмецьце пасьля рамонту абсталяваньня, невыкананьне правілаў пажарнай бясьпекі. Выносілі вымову нібыта за несвоечасовы рамонт кампрэсара.
Іван кажа, што яго проста выштурхоўвалі з цэха № 12, дзе ён працаваў мэханікам. Прыдзіраліся да кожнай драбязы. Да прыкладу, тэхніку й рабочых не давалі, каб разгузіць склад з бочкамі фарбы — у выніку парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі. Дакладная запіска механіка на гэты конт недзе проста згубілася ў цэхавых паперах.
Дайшло нават да рукапрыкладзтва з боку начальніка ўчастка. Аднак папярэдні раённы суд на пазоў мэханіка ніяк не пакараў крыўдзіцеля. Зрабіў выгляд, што інцыдэнту нібыта наагул не было, хаця на грудзях і руцэ Івана Шабана судмэдэкспэртыза зафіксавала два сінякі.
«Канфлікт з кіраўніцтвам у мяне пачаўся з-за таго, што я добраахвотна не пакінуў сваю пасаду. Я павінен быў пайсьці ў рабочыя. На маё месца ўжо быў вызначаны чалавек. Таму й прыдзіраліся», — лічыць спадар Шабан.
Довады мэханіка ў судзе пра несправядлівыя спагнаньні судзьдзя Асадчая не ўзяла пад увагу, бо іх абвяргалі прадстаўнікі цэха № 12.
Іван Шабан наважаны абскардзіць пастанову раённай судзьдзі ў вышэйшай судовай інстанцыі.
Сёньняшняя адмова ў аднаўленьні на працы сябру незалежнага прафсаюзу — другая па ліку. У лістападзе судзьдзя таго ж Мазырскага раённага суду Валянціна Загароўская таксама адхіліла пазоў сябра незалежнага прафсаюзу, трубаўкладчыка Ўладзімера Ключнікава, палічыўшы, што дырэкцыя нафтаперапрацоўчага заводу правільна пазбавіла яго працы.
У раённым судзе разглядаюцца яшчэ тры заявы чальцоў незалежнага прафсаюзу на неабгрунтаванае звальненьне з прадпрыемства.