Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы на цырымоніі, сказаў: «Мандэла зьяўляецца апошнім вялікім збаўцам ХХ стагодзьдзя. Ён быў гігантам гісторыі, які прывёў нацыю да справядлівасьці, у гэты працэс былі ўцягнутыя мільёны людзей па ўсім сьвеце. Народ Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі, яго барацьба была вашай барацьбой, яго трыюмф быў вашым трыюмфам. Вашы свабода і дэмакратыя – гэта яго спадчына» – сказаў прэзыдэнт ЗША.
Абама параўнаў экс-прэзыдэнта ПАР з такімі вялікімі дзеячамі, як Марцін Лютар Кінг і Махатма Гандзі.
Прыкладам шыраты душы былога лідэра ПАР Абама назваў тое, што Мандэла запрасіў сваіх былых турэмшчыкаў ў якасьці ганаровых гасьцей на сваю прэзыдэнцкую інаўгурацыю.
Паводле слоў прэзыдэнта ЗША Нэльсан Мандэла зьмяніў ня толькі законы, але і сэрцы: «Мы ня маем права дапусьціць, каб нашы дасягненьні засланіла тое, што наша праца зробленая не да канца. У сёньняшнім сьвеце мы ўсё яшчэ бачым дзяцей, якія пакутуюць ад голаду і хвароб, бачым палітычных зьняволеных і перасьлед за перакананьні» – заявіў Абама.
Падчас жалобнай цырымоніі ў Ёганэсбургу прэзыдэнт Абама паціснуў руку кубінскаму лідэру Раулю Кастра. Паведамляючы пра гэта, агенцтва Reuters адзначае, што гэтая падзея стала данінай памяці чалавеку, які зводзіў разам старых ворагаў і ўтаймоўваў ідэалягічныя разыходжаньні і супярэчнасьці эпохі.
Больш чым паўстагодзьдзя пасьля таго, як ЗША перапынілі дыпляматычныя адносіны з Кубай, такія сустрэчы паміж амэрыканскімі і кубінскімі лідэрамі былі надзвычай рэдкімі. Амэрыканскія службы пратаколу часта рабілі ўсё, каб прадухіліць двухбаковыя сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША з кубінскімі лідэрамі.