Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадановіч: «Хочам, каб прэмія за турэмную літаратуру страціла актуальнасьць»


10 сьнежня ў Дзень правоў чалавека ў Менску будуць уганараваныя першыя ляўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча. Заснаваная Радыё Свабода і Беларускім ПЭН-цэнтрам, яна будзе ўручацца за найлепшыя творы, напісаныя ў турме. Пра ідэю і сэнс новай прэміі гаворыць старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

«Калі мы з калегамі з Радыё Свабода і ПЭН-цэнтру засноўвалі прэмію, то рэагавалі вось на якую сытуацыю, сытуацыю, па-мойму, трагікамічную.

Ужо больш за сто гадоў, калі лічыць ад Якуба Коласа, існуе беларуская турэмная літаратура, існуюць перакладчыкі беларускія, якія ў польскіх турмах, у сталінскіх лягерах перакладалі, скажам, „Пана Тадэвуша“. Праз сто гадоў такога існаваньня сытуацыя ня толькі не палепшылася, але хутчэй пагоршылася. Мы дажылі ня толькі да арыгінальных твораў, напісаных у турме, але і да беларускага турэмнага літаратуразнаўства, да беларускай турэмнай літаратуры ў квадраце, калі скажам, вядомы наш філёляг, літаратар, грамадзкі дзеяч Алесь Бяляцкі, знаходзячыся ў зьняволеньні, піша пра іншых пісьменьнікаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні.

Мне здаецца, што тут ужо чаша цярпеньня мусіла перапоўніцца. Таму прыдумваючы прэмію і я, і мае калегі сыходзілі з жаданьня максымальнага розгаласу пра яе намінантаў, каб спрычыніцца да хутчэйшага надыходу часу, калі гэтая прэмія страціць сваю актуальнасьць у Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG