Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень правоў чалавека апазыцыянэру падарылі штраф


Уладзімер Шыцікаў
Уладзімер Шыцікаў

10 сьнежня судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Тацяна Шаўчэнка аштрафавала грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава на 2,6 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).

У судзе Шыцікаў заявіў, што злачынная тая ўлада, якая перасьледуе людзей за ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Эмацыйную прамову актывіста судзьдзя Шаўчэнка ня стала слухаць.

У выніку Шыцікава прызналі вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага вулічнага шэсьця.

3 лістапада гомельскія дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на 9 кілямэтры Чарнігаўскай шашы — усклалі вянкі й кветкі да пакутнага крыжа з таблічкай: «Адно зь месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкай дыктатуры ў пэрыяд 1919-1940 г.». Уладзімер Шыцікаў ішоў да крыжа зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Жалобную працэсію здымалі на відэа людзі ў цывільным з прыпаркаваных непадалёк аўтамашынаў. Не адставалі яны ад актывістаў і ў лесе, дзе гамельчукі прыбіралі яшчэ два месцы масавых растрэлаў энкавэдыстамі мірных жыхароў.

Дзяды пад наглядам «грыбнікоў» са спэцслужбаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:52 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG