У заяве адзначаецца, што асабліва важную ролю беларуская рэдакцыя Свабоды адыгрывае пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года, калі ў Беларусі быў разгорнуты беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій супраць журналістаў, грамадзкіх актывістаў і ўсіх, хто адстойвае дэмакратычныя каштоўнасьці.