Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Фінляндыі пракамэнтаваў вынікі сёньняшняй тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна.
Масква і Кітай маюць у сваім распараджэньні «масіўны лічбавы арсэнал» для маніпуляваньня заходнімі дэмакратыямі, заявілі ў Брусэлі.
Тэатральная трупа «Вольныя купалаўцы» ўзнагароджаная ў Польшчы прэміяй з Фонду прасоўваньня культуры, паведамляе прэсавая служба Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка. Ключавой тэмай мелася быць пытаньне аб урэгуляваньні вайны ва Ўкраіне. Белы Дом паведаміў, што размова працягвалася больш за дзьве гадзіны.
Нямецкія заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб дазволіць значнае павелічэньне выдаткаў на абарону і інфраструктуру. Больш за дзьве траціны дэпутатаў бундэстагу, што неабходна для зьменаў, ухвалілі такое рашэньне ў аўторак.
Эўрапейскія палітыкі працягваюць рабіць заявы ў падтрымку мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL), якой ад 15 сакавіка ўлады ЗША спынілі фінансаваньне.
У заяве адзначаецца, што асабліва важную ролю беларуская рэдакцыя Свабоды адыгрывае пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года, калі ў Беларусі быў разгорнуты беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій супраць журналістаў, грамадзкіх актывістаў і ўсіх, хто адстойвае дэмакратычныя каштоўнасьці.
Украінскае ўрадавае Агенцтва па вышуку і мэнэджмэнту актываў (АРМА) паведаміла, што завяршае падрыхтоўку да рэалізацыі беларускіх і расейскіх грузавікоў.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК паведамілі, што затрымалі ў Беларусі расейскага коміка Арцемія Астаніна, якога вінавацяць у глумленьні над удзельнікамі расейскай вайны ва Ўкраіне. Сілавікі выставілі ягонае фота каля мяжы Беларусі і Расеі зь мясарубкай на шыі.
Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі на прапанову Дзяржаўнай памежнай аховы ўводзіць абмежаваньні на пункце пропуску «Патэрніекі» (зь беларускага боку «Грыгараўшчына») на мяжы зь Беларусьсю. Гэта апошні дзейны пункт пропуску на беларуска-латвійскай мяжы.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў паведаміў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абмеркавалі аднаўленьне даверу ў дачыненьнях з краінамі Захаду.
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў расьсьледаваньне, у якім падаў новыя доказы сыстэмных катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з беларусамі, якія бралі ўдзел у пратэстах.
Сьвятлана Ціханоўскай падчас візыту ў Брусэль сярод іншага абмеркавала пытаньне падтрымкі незалежных беларускіх мэдыя ў выгнаньні.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць міжнародныя эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
Беларусь далучылася да Атаўскай канвэнцыі ў 2003 годзе і зьнішчыла свой арсэнал супрацьпяхотных мін, сёмы ў сьвеце паводле колькасьці.
На месцах падзеяў працавалі сьледча-апэратыўныя групы.
У акруговым судзе Беластоку пачаўся працэс супраць дваіх грамадзян Беларусі, якіх вінавацяць у рассыланьні наркатычных рэчываў праз паштаматы.
Як патлумачыў на судовым пасяджэньні беларус, на тэрыторыю Ўкраіны ён уехаў законна, але раней яго ўжо затрымлівалі пры спробе незаконна перасекчы мяжу Ўкраіны з Польшчай. Ён прасіў суд пакінуць яго на тэрыторыі Ўкраіны.
У гэты сьпіс сярод іншых трапіў кіраўнік зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук.
Антаніна Фаворская езьдзіла на ўсе суды над расейскім палітыкам Аляксеем Навальным ва Ўладзіміры і Каўрове. Яна прыяжджала ў пасёлак Харп, дзе Навальны правёў апошнія тыдні жыцьця.
Мікалай Карпянкоў таксама расказаў, хто складае аснову «народнага апалчэньня».
Дзень абвешчаньня незалежнасьці БНР (Дзень Волі) сёлета будуць актыўна адзначаць беларусы ў эміграцыі, у Беларусі зьбірацца на гэтае сьвята пасьля 2020 году небясьпечна.
Міністар аховы здароўя Беларусі Аляксандар Хаджаеў заявіў, што заробкі мэдыкаў надалей растуць і яны «абсалютна годныя».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе правесьці тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка.
У ноч з панядзелка на аўторак ізраільскае войска нанесла паветраныя ўдары па цэлях у сэктары Газа, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Падзеі і даты 18 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Марк Кэрні запрасіў прэзыдэнта Украіны на саміт «Вялікай сямёркі» 15-17 чэрвеня ў правінцыі Альбэрта.
Архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч запісаў відэазварот, у якім паведамляе пра стан свайго здароўя. Зварот апублікаваны на YouTube-канале catholic. by
Міністрам замежных спраў краін Эўразьвязу не ўдалося дасягнуць пагадненьня па пакеце дапамогі Ўкраіне на суму 40 мільярдаў эўра.
Паводле прэм’ера Індыі, Украіна можа весьці перамовы з саюзьнікамі, але гэта не прынясе плёну. «Рашэньне будзе дасягнутае толькі тады, калі і Ўкраіна, і РФ сядуць за стол перамоваў», — заявіў Нарэндра Модзі.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё правёў тэлефонную размову зь міністрам замежных спраў Вугоршчыны Пэтэрам Сіярта, пераканаўшы яго не блякаваць працяг санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, паведамляюць крыніцы Politico.
Колькасьць загінуўшых у выніку ўдару магутных тарнада ў цэнтральных і паўднёвых штатах ЗША перавысіла 40 чалавек. Больш за ўсё ад стыхіі пацярпеў штат Місуры, дзе пацьверджаная гібель сама меней 12 жыхароў.
У Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд палітзьняволенаму Масатосі Наканісі — сем гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў).
Улады Беларусі выкарыстоўваюць абвінавачаньні па «тэрарыстычных артыкулах» Крымінальнага кодэксу супраць іншадумцаў, актывістаў і тых, хто падтрымлівае Ўкраіну, заявілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».
Позна ўвечары 16 сакавіка на самалёце «Белавія», які выконваў рэйс з Масквы ў Менск, адмовіла сыстэма TCAS — гэтая сыстэма аглядае прастору вакол самалёту і папярэджвае аб імавернасьці сутыкненьня зь іншымі паветранымі суднамі.
Праваахоўныя органы Літвы перадалі ў суд справу супраць двух грамадзян Украіны, якіх абвінавацілі ў незаконным захоўваньні выбухоўкі і ўчыненьні тэрарыстычнага акту ў віленскім гандлёвым цэнтры IKEA 9 траўня 2024 году.
У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак гібелі дзіцяці, зьвязаны з выкарыстаньнем прыстасаваньня для выпарваньня курыльных вадкасьцяў (вэйпа).
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу на пасяджэньні ў Брусэлі 17 сакавіка абмяркоўваюць, акрамя вайны ва Ўкраіне і сытуацыі на Блізкім Усходзе, сытуацыю вакол Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Кіраўнікі МЗС Літвы і Чэхіі выказалі журналістам падтрымку.
Пераход «Патэрніекі – Грыгараўшчына» закрывалі праз групу мігрантаў.
Цяпер Саакашвілі ўжо адбывае шасьцігадовы тэрмін. Прысуды яму раней вынесьлі ў дзьвюх іншых справах — аб памілаваньні забойцаў Сандро Гіргуліяні і аб пабіцьці дэпутата Валеры Гелашвілі.
Абмежаваньні будуць доўжыцца пяць тыдняў.
У сувязі з пажарам затрымалі 20 чалавек.
На Сумшчыне расейскія падразьдзелы спрабуюць прарваць мяжу.
Ідзецца пра 35 краін у рамках «кааліцыі ахвочых».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьбіраецца паразмаўляць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у аўторак, 18 сакавіка.
26 верасьня 2022 году ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены здарыўся пажар. Улады заявілі аб прыпыненьні працы сьвятыні і нікога ўсярэдзіну не пусьцілі. Празь некалькі дзён чыноўнікі пастанавілі забраць Чырвоны касьцёл у вернікаў.
Палітзьняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, пакінула Беларусь.
Падзеі і даты 17 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Спэцпрадстаўнік Трампа выказаў меркаваньне, што пазыцыі Вашынгтону і Масквы «збліжаюцца».
Загрузіць яшчэ