Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: ЗША аслабляюць захады процідзеяньня кібэрпагрозам з боку Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Некалькі агенцтваў нацыянальнай бясьпекі ў Злучаных Штатах спыняюць каардынацыю намаганьняў у супрацьдзеяньні расейскім кібэратакам, дывэрсіям і дэзынфармацыі.

Пра гэта 19 сакавіка паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на некалькіх былых чальцоў апэратыўных групаў.

Згодна з гэтай справаздачай, з 2024 году з ініцыятывы адміністрацыі Джо Байдэна прынамсі сем службаў пад кіраўніцтвам Рады нацыянальнай бясьпекі пры прэзыдэнту ЗША каардынавалі з эўрапейскімі калегамі намаганьні ў адбіцьці расейскай пагрозы. Загад аб стварэньні такіх групаў быў аддадзены пры пастаянных папярэджаньнях выведкі аб эскаляцыі «гібрыднай» вайны Крамля супраць Захаду.

Пасьля прыходу да ўлады адміністрацыі Дональда Трампа гэтая праца была спыненая, паведамляе Reuters. Агенцтву не ўдалося вызначыць, ці было гэта на просты загад Трампа, ці амэрыканскія ведамствы прымалі рашэньні незалежна ад Белага дому.

У артыкуле Reuters падкрэсьліваецца, што паслабленьне ціску на Расею адбываецца на тле намаганьняў адміністрацыі Трампа дамагчыся ад Крамля згоды спыніць вайну супраць Украіны.

У Белым доме запэўніваюць, што якія-хаця атакі на ЗША атрымаюць «дыспрапарцыйны» адказ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG