Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканская дэлегацыя сустрэнецца з расейскай ужо сёньня ці заўтра.
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра новыя меры супраць Канады ў адказ на ўведзены канадзкай правінцыяй Антарыё 25-працэнтны падатак на электраэнэргію для Злучаных Штатаў.
11 сакавіка Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю прарасейскага палітыка Кэліна Джарджэску на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць ягоную кандыдатуру для прэзыдэнцкіх выбараў у траўні.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, што пастаўкі расейскай нафты ў краіну трубаправодам «Дружба» былі часова спыненыя пасьля атакі ўкраінскага бесьпілётніка на вымяральную станцыю. Пра гэта паведамляе вугорскае выданьне Hirado з спасылкай на заяву міністра.
Узброеныя людзі трымаюць у закладніках 35 пасажыраў пасьля нападу на цягнік на паўднёвым захадзе Пакістану, паведаміла мясцовая паліцыя 11 сакавіка. Паводле гэтага паведамленьня, амаль 350 пасажыраў знаходзяцца ў бясьпецы.
Кампанія Rakuten, якая валодае папулярным мэсэнджэрам Viber, скараціла частку менскай каманды і, верагодна, згарнула наём у Беларусі, піша Devby. Але пры гэтым кампанія наймае работнікаў у Польшчы, дзе плянуе адкрыць офіс у 2025 годзе.
Супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) Латвіі затрымалі эстонца і ўкраінца па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі, паведамляе латвійскае агенцтва LETA.
Украінскія вайскоўцы ў ноч на 11 сакавіка нанесьлі сэрыю ўдараў па «шэрагу стратэгічных аб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі, якія ўдзельнічаюць у падтрымцы ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».
Сьвятлана Ціханоўская спадзяецца, што Беларусь у будучыні зойме сваё месца ў Эўрапарлямэнце. Аб гэтым яна заявіла, выступаючы на адкрыцьці пленарнага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.
Новы комплекс пабудавалі «ў сувязі з новымі рызыкамі з боку сумежнай дзяржавы».
У правінцыі Пакістану Бэлюджыстан узброеныя сэпаратысты захапілі ў закладнікі больш як 450 пасажыраў цягніка, машыніст паранены. Пра гэта паведамляе AFP з спасылкай на мясцовыя ўлады.
Праект стварэньня беларускага порту ў расейскім Прымор’і адкладзены зь фінансавых прычынаў.
Выбары плянуюць упершыню пасьля перавароту 2021 году.
Упраўленьне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Харватыі завяршыла расьсьледаваньне і перадала ў акруговы суд Рыекі справу паводле абвінавачаньня трох грамадзян Беларусі 1999, 1989 і 1994 гадоў нараджэньня ў арганізацыі незаконнага перамяшчэньня мігрантаў.
У Беларусі з пачатку сакавіка фіксуюцца прыродныя пажары і ўводзяцца забароны на наведваньне лясоў.
Шон Каран ахоўваў Трамп падчас леташняй спробы замаху на перадвыбарчым мітынгу.
Да вайны ўраджэнец Беларусі Сяргей Вайда быў настаяцелем Сьвята-Ўсьпенскага храму на Кубані. Ён актыўна ўдзельнічаў ува ўсіх акцыях Кубанскага казацкага войска, прадстаўнікі якога першымі падтрымалі ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
У аўторак 11 сакавіка дэлегацыі ЗША і Ўкраіны сустракаюцца ў Джыдзе для перамоваў.
Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі і атрымаў беларускае грамадзянства.
У Літве адзначаюць тры даты, зьвязаныя з усталяваньнем дзяржаўнасьці і незалежнасьці.
У Беларусі ўвялі забарону на наведваньне лясоў у 18 раёнах.
Цяпер разам з Андрэем Лапатнёвым ва ўкраінскім палоне знаходзяцца яшчэ тры грамадзяніна Беларусі: Яўген Камянькоў, Артур Яфрэмаў і Дзьмітры Ананчык.
Гэта вызіт у адказ на прыезд у Менск фэльдмаршала і вярхоўнага галоўнакамандуюча Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Хафтара.
Украінскі бок не пацьвярджае атаку.
Падзеі 11 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Ультраправы прарасейскі палітык Кэлін Джарджэску ўвечары 10 сакавіка падаў у Канстытуцыйны суд Румыніі апэляцыю на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць кандыдатуру Джарджэску на прэзыдэнцкіх выбарах.
Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Х (былы Twitter) у панядзелак паведамлялі аб шматлікіх збоях у яе працы. Паведамленьні паступалі з розных краін сьвету.
Кабінэт міністраў і парлямэнт Даніі дамовіліся аб адпраўцы дацкіх войскаў ва Ўкраіну для кантролю за магчымым перамір’ем з Расеяй, піша мясцовае выданьне DR са спасылкай на міністра замежных спраў Даніі Лярса Леке Расмусэна і віцэ-прэм’ера, міністра абароны Траэльса Люнда Поульсэна.
Мабільны апэратар А1 зьбіраецца запусьціць новы агрэгатар таксі. Для гэтага кампанія набыла аднаго з удзельнікаў рынку — фірму «Баварыя». Раней гэты мабільны апэратар, працуючы пад назвай velcom, ужо рабіў спробу выйсьці на транспартны рынак.
Паведамляецца, што лібійскія вайскоўцы праходзілі ў Беларусі курсы падвышэньня кваліфікацыі.
У Паўночным моры каля берагоў Вялікай Брытаніі грузавое судна сутыкнулася з танкерам, узьнік моцны пажар. Да месца здарэньня накіраваныя пажарныя і ратавальныя судны, а таксама верталёты, ідзе эвакуацыя экіпажаў.
Прадстаўнікі Ўкраіны на перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі маюць намер прапанаваць частковае спыненьне агню з Расеяй. Украінскі бок спадзяецца, што прагрэс у перамовах прымусіць Вашынгтон адмяніць сваё рашэньне аб прыпыненьні абмену выведнымі дадзенымі і паставак вайсковай дапамогі.
Пра гэта піша аналітык Радыё Свабода Рэйд Стэндыш.
Адзін з пунктаў пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы актыўна выкарыстоўваецца для накіраваньня на радзіму грамадзян Украіны з акупаваных Расеяй тэрыторый і анэксаванага Крыму.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) абмеркаваў з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паскарэньне тэрмінаў легалізацыі беларусаў і павелічэньне тэрмінаў дзеяньня трэвэл-дакумэнтаў.
Расейскія ўлады вышлюць двух брытанскіх дыпляматаў. ФСБ абвінаваціла іх у «выведна-падрыўной працы, якая пагражае бясьпецы РФ», паведамляе Расейская служба Радыё Свабода.
Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марка Рубіё абʼявіў аб закрыцьці 83% праграм Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID). Аб гэтым ён напісаў у сацыяльнай сетцы X (былы Twitter).
Найбольшымі экспартэрамі ўзбраеньня ў 2020–2024 гадах былі ЗША, Францыя і Расея, а імпартэрамі — Украіна, Індыя і Катар.
Прынамсі 18 украінскіх журналістаў з акупаванага Расеяй Крымскага паўвострава знаходзяцца ў расейскіх турмах па абвінавачаньнях, якія праваабарончыя арганізацыі лічаць палітычна матываванымі.
Аб выніках візыту паведаміла выданьне Mizzima News Media, якое асьвятляе падзеі ў М'янме з-за мяжы.
Летась за ўвесь год перахапілі 226 мэтэазондаў кантрабандыстаў.
Кіраваць урадам Лукашэнка прызначыў старшыню Менскага аблвыканкама Аляксандра Турчына, новым старшынём Нацбанку прызначылі Рамана Галоўчанку, які да гэтага часу кіраваў урадам.
Паводле МНС Беларусі, з 6:00 9 сакавіка да 6:00 10 сакавіка ў Беларусі зьліквідавана 10 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2,645 гэктара.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Наступны прэм’ер-міністар Канады Марк Карні, які зьменіць на пасадзе Джастына Трудо, справіўся зь фінансавым крызісам, затым з Brexit, а зараз яго чакае гандлёвая вайна Трампа, піша AP.
У ЗША фінансавы год пачынаецца з 1 кастрычніка і працягваецца да 30 верасьня.
Ягоныя прыхільнікі выйшлі на пратэст.
Падзеі 10 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Расейскія войскі 8 сакавіка выкарысталі газаправод для нанясеньня ўдару з тылу па ўкраінскіх сілах у Курскай вобласьці. Пасьля гэтага Мінабароны Расеі заявіла пра выцясьненьне байцоў Узброеных сіл Украіны зь некалькіх населеных пунктаў вобласьці — ва Ўкраіне гэтых заяваў не камэнтавалі.
Загрузіць яшчэ