Менскі гарадзкі суд аб’явіў перапынак у разглядзе крымінальнай справы журналіста, палітвязьня Ігара Ільяша. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку журналіст Сяргей Ваганаў, дзед жонкі Ільяша журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), таксама палітзьняволенай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго прадстаўнікі едуць у Расею «проста цяпер». Ён дадаў, што «зараз усё залежыць ад Расеі», паведамляе The Guardian. Трамп таксама зазначыў, што ЗША атрымалі «некаторыя пазытыўныя паведамленьні аб спыненьні агню».
Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ нумар 107 «Аб інфармацыйнай сыстэме абмену зьвесткамі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства».
Сэпаратысцкая групоўка «Армія вызваленьня Бэлюджыстану» у сераду заявіла, што пакарала сьмерцю 50 закладнікаў у адплату за ваенную апэрацыю, якую праводзілі пакістанскія сілы бясьпекі.
Пра гэта паведамляе Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. 79-гадовы Тадэвуш Кандрусевіч мае анкалягічную хваробу.
Эўразьвяз увядзе мытныя пошліны на амэрыканскія тавары на суму 26 мільярдаў эўра ў адказ на ўведзеныя ЗША 25-адсоткавыя мыты на сталь і алюміній. Пра гэта паведамляе Эўракамісія.
Вугоршчына зноў аспрэчвае санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на выдаленьні ключавых фігураў з чорнага сьпісу перад апошнім момантам, які хутка набліжаецца. Да Будапэшту далучаецца Славаччына, і прадстаўнікам ЭЗ, выглядае, давядзецца з усіх сіл шукаць кампраміс.
Паведамляецца, што жанчына разам з двума іншымі фігурантамі справы вывезла ў Расею мноства аўтамабіляў.
Пракуратура Босьніі і Герцагавіны запатрабавала ад паліцыі затрымаць для дачы паказаньняў Міларада Додзіка, кіраўніка Рэспублікі Сэрбскай (аўтаномнай адзінкі ў складзе Босьніі і Герцагавіны).
Бацьку шасьцярых дзяцей Аляксандру Зялюткіну пасьля болей чым трох гадоў зьняволеньня пачалі пагражаць новымі крымінальнымі справамі. Па вызваленьні ён выехаў зь Беларусі.
ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне праз Польшчу і абмен выведнай інфармацыяй. Гэта адбылося на наступны дзень пасля перамоваў, якія прайшлі ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі паміж прадстаўнікамі Кіева і Вашынгтону.
Спачатку плянавалі здаць стадыён да канца 2023-га, потым — да 31 сьнежня 2024 году, а ўжо сёлета правесьці на ім фінал Кубка Беларусі і таварыскі матч з Расеяй.
Аляксандар Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства замежных справаў Беларусі правесьці перамовы і падпісаць з Расеяй дамову аб узаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага перасьледу замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі.
Выступаючы перад Кабінэтам міністраў Рады Эўропы, Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што ў Беларусі 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расеі. Свабода даведалася, адкуль гэтая лічба і ці рэальная яна.
Свабода прааналізавала храналёгію падзеяў 10 сакавіка, калі Аляксандар Лукашэнка абвясьціў прозьвішча новага прэм’ер-міністра.
Міхэілу Саакашвілі агучылі новы вырак.
У Менску міністра абароны Ірану Азіза Насірзадэ сустракалі з «чырвонай дарожкай» і ганаровай вартай.
Беларусу пагражае пакараньне ад 10 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Тарыфы вырастуць на 8 адсоткаў.
З 14 сакавіка чакаецца пахаладаньне.
Колькасьць міратворчых войскаў, якія могуць разьмясьціць ва Ўкраіне, пакуль абмяркоўваецца.
Расея не спыняе абстрэлаў памежных, прыфрантавых і тылавых рэгіёнаў Украіны, выкарыстоўваючы для гэтага ўвесь арсэнал зброі — баявую авіяцыю, дроны і артылерыю.
У Сэнаце законапраекту ў дадатак да галасоў рэспубліканцаў спатрэбіцца падтрымка прынамсі васьмі дэмакратаў.
4 гады таму затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Палітвязень правёў за кратамі ўжо 1461 дзень.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дэлегаты ЗША сустрэнуцца з прадстаўнікамі Расеі для абмеркаваньня пытаньняў Украіны «сёньня ці заўтра».
Падзеі 12 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканская дэлегацыя сустрэнецца з расейскай ужо сёньня ці заўтра.
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра новыя меры супраць Канады ў адказ на ўведзены канадзкай правінцыяй Антарыё 25-працэнтны падатак на электраэнэргію для Злучаных Штатаў.
11 сакавіка Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю прарасейскага палітыка Кэліна Джарджэску на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць ягоную кандыдатуру для прэзыдэнцкіх выбараў у траўні.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, што пастаўкі расейскай нафты ў краіну трубаправодам «Дружба» былі часова спыненыя пасьля атакі ўкраінскага бесьпілётніка на вымяральную станцыю. Пра гэта паведамляе вугорскае выданьне Hirado з спасылкай на заяву міністра.
Узброеныя людзі трымаюць у закладніках 35 пасажыраў пасьля нападу на цягнік на паўднёвым захадзе Пакістану, паведаміла мясцовая паліцыя 11 сакавіка. Паводле гэтага паведамленьня, амаль 350 пасажыраў знаходзяцца ў бясьпецы.
Кампанія Rakuten, якая валодае папулярным мэсэнджэрам Viber, скараціла частку менскай каманды і, верагодна, згарнула наём у Беларусі, піша Devby. Але пры гэтым кампанія наймае работнікаў у Польшчы, дзе плянуе адкрыць офіс у 2025 годзе.
Супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) Латвіі затрымалі эстонца і ўкраінца па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі, паведамляе латвійскае агенцтва LETA.
Украінскія вайскоўцы ў ноч на 11 сакавіка нанесьлі сэрыю ўдараў па «шэрагу стратэгічных аб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі, якія ўдзельнічаюць у падтрымцы ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».
Сьвятлана Ціханоўская спадзяецца, што Беларусь у будучыні зойме сваё месца ў Эўрапарлямэнце. Аб гэтым яна заявіла, выступаючы на адкрыцьці пленарнага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.
Новы комплекс пабудавалі «ў сувязі з новымі рызыкамі з боку сумежнай дзяржавы».
У правінцыі Пакістану Бэлюджыстан узброеныя сэпаратысты захапілі ў закладнікі больш як 450 пасажыраў цягніка, машыніст паранены. Пра гэта паведамляе AFP з спасылкай на мясцовыя ўлады.
Праект стварэньня беларускага порту ў расейскім Прымор’і адкладзены зь фінансавых прычынаў.
Выбары плянуюць упершыню пасьля перавароту 2021 году.
Упраўленьне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Харватыі завяршыла расьсьледаваньне і перадала ў акруговы суд Рыекі справу паводле абвінавачаньня трох грамадзян Беларусі 1999, 1989 і 1994 гадоў нараджэньня ў арганізацыі незаконнага перамяшчэньня мігрантаў.
У Беларусі з пачатку сакавіка фіксуюцца прыродныя пажары і ўводзяцца забароны на наведваньне лясоў.
Шон Каран ахоўваў Трамп падчас леташняй спробы замаху на перадвыбарчым мітынгу.
Да вайны ўраджэнец Беларусі Сяргей Вайда быў настаяцелем Сьвята-Ўсьпенскага храму на Кубані. Ён актыўна ўдзельнічаў ува ўсіх акцыях Кубанскага казацкага войска, прадстаўнікі якога першымі падтрымалі ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
У аўторак 11 сакавіка дэлегацыі ЗША і Ўкраіны сустракаюцца ў Джыдзе для перамоваў.
Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі і атрымаў беларускае грамадзянства.
У Літве адзначаюць тры даты, зьвязаныя з усталяваньнем дзяржаўнасьці і незалежнасьці.
У Беларусі ўвялі забарону на наведваньне лясоў у 18 раёнах.
Цяпер разам з Андрэем Лапатнёвым ва ўкраінскім палоне знаходзяцца яшчэ тры грамадзяніна Беларусі: Яўген Камянькоў, Артур Яфрэмаў і Дзьмітры Ананчык.
Гэта вызіт у адказ на прыезд у Менск фэльдмаршала і вярхоўнага галоўнакамандуюча Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Хафтара.
Загрузіць яшчэ