Марк Кэрні запрасіў прэзыдэнта Украіны на саміт «Вялікай сямёркі» 15-17 чэрвеня ў правінцыі Альбэрта.
Архібіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч запісаў відэазварот, у якім паведамляе пра стан свайго здароўя. Зварот апублікаваны на YouTube-канале catholic. by
Міністрам замежных спраў краін Эўразьвязу не ўдалося дасягнуць пагадненьня па пакеце дапамогі Ўкраіне на суму 40 мільярдаў эўра.
Паводле прэм’ера Індыі, Украіна можа весьці перамовы з саюзьнікамі, але гэта не прынясе плёну. «Рашэньне будзе дасягнутае толькі тады, калі і Ўкраіна, і РФ сядуць за стол перамоваў», — заявіў Нарэндра Модзі.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё правёў тэлефонную размову зь міністрам замежных спраў Вугоршчыны Пэтэрам Сіярта, пераканаўшы яго не блякаваць працяг санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, паведамляюць крыніцы Politico.
Колькасьць загінуўшых у выніку ўдару магутных тарнада ў цэнтральных і паўднёвых штатах ЗША перавысіла 40 чалавек. Больш за ўсё ад стыхіі пацярпеў штат Місуры, дзе пацьверджаная гібель сама меней 12 жыхароў.
У Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд палітзьняволенаму Масатосі Наканісі — сем гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў).
Улады Беларусі выкарыстоўваюць абвінавачаньні па «тэрарыстычных артыкулах» Крымінальнага кодэксу супраць іншадумцаў, актывістаў і тых, хто падтрымлівае Ўкраіну, заявілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».
Позна ўвечары 16 сакавіка на самалёце «Белавія», які выконваў рэйс з Масквы ў Менск, адмовіла сыстэма TCAS — гэтая сыстэма аглядае прастору вакол самалёту і папярэджвае аб імавернасьці сутыкненьня зь іншымі паветранымі суднамі.
Праваахоўныя органы Літвы перадалі ў суд справу супраць двух грамадзян Украіны, якіх абвінавацілі ў незаконным захоўваньні выбухоўкі і ўчыненьні тэрарыстычнага акту ў віленскім гандлёвым цэнтры IKEA 9 траўня 2024 году.
У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак гібелі дзіцяці, зьвязаны з выкарыстаньнем прыстасаваньня для выпарваньня курыльных вадкасьцяў (вэйпа).
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу на пасяджэньні ў Брусэлі 17 сакавіка абмяркоўваюць, акрамя вайны ва Ўкраіне і сытуацыі на Блізкім Усходзе, сытуацыю вакол Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Кіраўнікі МЗС Літвы і Чэхіі выказалі журналістам падтрымку.
Пераход «Патэрніекі – Грыгараўшчына» закрывалі праз групу мігрантаў.
Цяпер Саакашвілі ўжо адбывае шасьцігадовы тэрмін. Прысуды яму раней вынесьлі ў дзьвюх іншых справах — аб памілаваньні забойцаў Сандро Гіргуліяні і аб пабіцьці дэпутата Валеры Гелашвілі.
Абмежаваньні будуць доўжыцца пяць тыдняў.
У сувязі з пажарам затрымалі 20 чалавек.
На Сумшчыне расейскія падразьдзелы спрабуюць прарваць мяжу.
Ідзецца пра 35 краін у рамках «кааліцыі ахвочых».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьбіраецца паразмаўляць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у аўторак, 18 сакавіка.
26 верасьня 2022 году ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены здарыўся пажар. Улады заявілі аб прыпыненьні працы сьвятыні і нікога ўсярэдзіну не пусьцілі. Празь некалькі дзён чыноўнікі пастанавілі забраць Чырвоны касьцёл у вернікаў.
Палітзьняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, пакінула Беларусь.
Падзеі і даты 17 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Спэцпрадстаўнік Трампа выказаў меркаваньне, што пазыцыі Вашынгтону і Масквы «збліжаюцца».
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала інфармацыю пра скарачэньні ў Агенцтве глябальных мэдыя ЗША, якое адказвае за Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.
На скрыжаваньні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка ў Менску загарэўся аўтобус, паведамляе Менскае ДАІ.
Латвія перакрывала рух транспарту праз кантрольна-прапускны пункт «Патэрніекі» (зь беларускага боку «Грыгараўшчына») на мяжы зь Беларусьсю.
Паводле зьвестак Белстату, колькасьць работнікаў у Беларусі за гэты пэрыяд зьменшылася на 2,8%.
Таксама былі спробы збудаваць у Абчаку завод іранскіх аўтамабіляў «Саманд». Але гэты праект ня спраўдзіўся.
Каардынацыйная рада (КР) прыняла зварот аб уключэньні грамадзян Беларусі ў сьпісы на абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй.
Яйкі — адзін з самых папулярных і ўлюбёных прадуктаў для многіх людзей у розных краінах сьвету. Іх харчовая рэпутацыя перажывала ўзьлёты і падзеньні. Быў час, калі дыетолягі крытыкавалі яйкі за вялікую колькасьць халестэрыну і амаль забаранялі, а пасьля зноў рэкамэндавалі і хвалілі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў правялі тэлефонныя перамовы. Пра гэта паведамляе Дзярждэпартамэнт.
Міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі пракамэнтаваў інфармацыю пра скарачэньне ў Агенцтве ЗША па глябальных мэдыя, якое курыруе Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа.
Сёньня ўначы на дыскатэцы Pulse у горадзе Кочані на ўсходзе Паўночнай Македоніі адбыўся пажар. Ахвярамі, паводле афіцыйнай інфармацыі , сталі як найменей 59 чалавек.
Пасьля масавых вулічных пратэстаў у сэрбскай сталіцы ў суботу прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч прызнаў «велізарную нэгатыўную энэргію і гнеў», накіраваныя на ўлады краіны, і паабяцаў, што «нам давядзецца памяняцца».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу аддаў загад нанесьці маштабныя ваенныя ўдары па хусітах у Емэне ў сувязі з нападамі гэтай групоўкі на суднаходства ў Чырвоным моры.
Падзеі і даты 16 сакавіка
Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў.
Прэм’ер-міністар Вэнгрыі Віктар Орбан у суботу паабяцаў прыняць жорсткія меры ў дачыненьні да палітыкаў і журналістаў, якія атрымліваюць замежнае фінансаваньне, і зноў выключыў членства Украіны ў ЭЗ, актывізаваўшы сваю кампанію па выбарах, якія павінны адбыцца праз год.
Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызьме Дзьмітры Марозаў назваў самыя папулярныя экскурсіі ў турыстаў, як беларускіх, так і замежных.
Аўтамабіль BMW заехаў у натоўп на акцыі пратэсту. Пацярпелі тры чалавекі, у іх лёгкія траўмы. Кіроўца спрабаваў уцячы, але яго затрымала паліцыя. Ён аказаў супраціў.
Брытанія не падтрымлівае ідэю распаўсюджваньня ядзернай зброі ў Эўропе, заявіў Стармэр на прэс-канфэрэнцыі па выніках онлайн саміту.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, накіраваны на скарачэньне сямі фэдэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя (USAGM), якое курыруе Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) і іншыя дзяржаўныя мэдыярэсурсы.
Як паведамляе МНС Беларусі, а 10-й гадзіне раніцы паблізу аграгарадка Следзюкі Быхаўскага раёну сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі Honda Civic і Nissan Nоте. Аварыя адбылася на аўтадарозе «мяжа РФ-Віцебск-Гомель-мяжа Ўкраіны».
Генштаб Узброеных сіл Украіны ў суботу ў ранішняй зводцы пацьвердзіў, што УСУ пакінулі райцэнтар Суджа — найбуйнейшы населены пункт Курскай вобласьці Расеі, заняты ўкраінскімі вайскоўцамі пасьля пачатку апэрацыі на расейскай тэрыторыі ў жніўні летась.
За гады кіраваньня Лукашэнкі Канстытуцыю зьмянялі так, каб канцэнтраваць уладу ў ягоных руках. Спачатку ён атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы і магчымасьць кіраваць пажыцьцёва, а затым замацаваў страхоўку на выпадак сыходу, забясьпечыўшы сабе недатыкальнасьць і ўплыў праз новыя структуры.
«Сутнасьць Канстытуцыі — абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць зьмяняльнасьць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмэнт — перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народу», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў тэлеграм-канале.
У праекце, які цыркулюе ўнутры адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, пералічаныя тры ўзроўні краін, грамадзяне якіх могуць сутыкнуцца з абмежаваньнямі на ўезд у Злучаныя Штаты, піша The New York Times са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў, знаёмых з пытаньнем.
Сэнат ЗША прыняў законапраект аб часовым фінансаваньні дзяржаўных установаў і адправіў яго на подпіс прэзыдэнту Дональду Трампу. Закон забясьпечыць фінансаваньне ўрадавых структураў да 30 верасьня.
Падзеі 15 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ