Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ня будзе весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі». Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў, што накіраваў яму ліст. Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода — Radio Farda.
Сырыйскія ўлады і зьвязаныя зь імі групоўкі забілі за апошнія некалькі дзён каля 340 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія належалі да рэлігійнай меншасьці алявітаў, заявіў кіраўнік Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, якая сочыць за баявымі дзеяньнямі ў Сырыі.
Суд у Варшаве арыштаваў дэпутата Сэйму ад апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Дарыюша Матэцкага паводле абвінавачаньня ў карупцыі. Яму інкрымінавалі шэсьць пунктаў, за якія дэпутат можа быць асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе Польскае агенцтва друку.
У Польшчы зноў падоўжылі забарону на знаходжаньне ў памежнай зь Беларусьсю зоне на 90 дзён. Адпаведную пастанову падпісаў міністар унутраных справаў і адміністрацыі, каардынатар спэцыяльных службаў Томаш Сямоняк, паведамляе прэс-служба Памежнай службы.
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
Былую палітзьняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вывезьлі зь Беларусі ў першыя дні сакавіка. Пакінуць краіну ёй дапамагла каманда эвакуацыі BySol. Каб дапамагчы Ксеніі Луцкіной пачаць новае жыцьцё ў новай краіне, BySol адкрыў дабрачынны збор. Неабходную суму сабралі за 2 дні.
У ноч на суботу, 8 сакавіка, прынамсі 11 чалавек загінулі, яшчэ 30 атрымалі раненьні ў выніку ўдару расейскай арміі па горадзе Дабрапольле Данецкай вобласьці Ўкраіны. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сытуацыях.
У 2024 годзе зафіксаваны максымальны рост агульнай сумы крэдытаў за апошнія чатыры гады — на 7 млрд. рублёў. Колькасьць такіх дагавораў паміж банкамі і фізычнымі асобамі ў параўнаньні з мінулым годам павялічылася на 166,7 тыс. пагадненьняў, паведамляе Нацбанк.
Да Міжнароднага жаночага дня ААН падрыхтавала даклад аб сучасным становішчы жанчын у сьвеце.
Падзеі 8 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Нямецкі прафсаюз работнікаў грамадзскай сфэры Verdi абвясьціў аб новым папераджальным страйку ў 11 буйных аэрапортах Нямеччыны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам у Белым доме 7 сакавіка, што ён па-ранейшаму верыць, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін хоча міру.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу распавёў, што зьвярнуўся зь лістом да вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі.
6-7 сакавіка ў Рыме прайшла другая канфэрэнцыя Альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» пад назвай «Правы і аўтарытарызм — кейс Беларусі». Падчас яе абмяркоўвалі, як захаваць Беларусь у міжнародным парадку дня і як супрацьстаяць ролі Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны.
Шэраг каляўладных Тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Прадстаўнік арганізацыі Ўладзімер Жыгар пракамэнтаваў гэтыя заявы для Радыё Свабода.
Пра гэта прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, выступаючы ў парлямэнце.
Злучаныя Штаты паведамілі пра арышт падазраванага ў арганізацыі нападу на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол».
Старонку ў Instagram беларускага палітыка, экс-кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году і былога палітвязьня Андрэя Дзьмітрыева ўключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Прэмʼер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас не выключае, што ЗША могуць аказаць ціск на Вільню з мэтай аднаўленьня экспарту ўгнаеньняў праз Клайпедзкі порт.
У пятніцу Трамп напісаў у сваёй сацсетцы TruthSocial, што разглядае банкаўскія санкцыі і тарыфы ў дачыненьні да Расеі, пакуль ня будзе дасягнутае перамір'е і пагадненьне па мірным урэгуляваньні.
Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі першыя 752 мільёны фунтаў стэрлінгаў (каля 969 мільёнаў даляраў), забясьпечаныя даходамі ад замарожаных расейскіх актываў, паведаміў украінскі прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль.
Пра ліквідацыю надзвычайнай сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС паведаміла на сваёй старонцы ў сетцы Facebook міністар абароны навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў Украіны Сьвятлана Грынчук.
Парк высокіх тэхналёгіяў (ПВТ) абнародаваў інфармацыю пра экспарт рэзыдэнтаў за мінулы год.
Спэцдакладчыкі ААН Нілс Муйжніекс, Аляксандра Ксантакі, Фарыда Шахід, Маргарэт Сатэртуэйт і Бэн Соўл заклікалі Беларусь не сьпяшацца з прыняцьцем законапраекту «Аб зьмяненьні законаў па пытаньнях забесьпячэньня правоў дзяцей», які Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытаньні 7 лютага 2025 году.
Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы супольна з Другім дэпартамэнтам апэратыўных службаў Міністэрства абароны прадставілі новую ацэнку пагроз нацыянальнай бясьпецы літоўскай дзяржаве ў 2025–2026 гадах.
Абвінавачаны знаходзіўся ў вышуку больш за дзесяць гадоў, але быў арыштаваны, калі прыехаў у Польшчу на працу, паведамляе PAP.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
На ўсіх мэтэастанцыях Беларусі 6 сакавіка абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамэту.
Мікалай Коваль загінуў летам 2024-га, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб стварэньні стратэгічнага рэзэрву біткоіна і нацыянальнага запасу лічбавых актываў. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома.
Мін Аўнг Глайнг ачоліў урад М'янмы ў выніку вайсковага перавароту ў 2021 годзе. Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на ягоны арышт.
Суд у Сэуле задаволіў хадайніцтва Юна аб вызваленьні, прызнаўшы, што ордэр на яго арышт быў несапраўдным з-за працэсуальных парушэньняў.
Жаночае беспрацоўе ў Беларусі з 2020 году скарацілася з 3,3% да 2,7%, расказала міністарка працы.
Колькасьць такіх птушак у Беларусі апошні раз ацэньвалася ў 2015 годзе — іх усяго 500-800 пар.
У Беларусі працягваюцца пажары ў лясах, балотах і палях. Толькі ў лясным фондзе Мінлясгаса за мінулыя суткі зафіксавалі 36 лясных пажараў.
5 сакавіка дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф заявіў, што ЗША прыпынілі абмен выведнай інфармацыяй з Украінай, а перад гэтым стала вядома аб прыпыненьні адміністрацыяй Дональда Трампа вайсковай дапамогі ўкраінскаму боку.
З нагоды 8 сакавіка, Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы, беларускі розных краін ладзяць шэраг тэматычных імпрэзаў для жанчын. Публікуем іх расклад.
Расея з розных кірункаў атакавала Ўкраіну 67 ракетамі і 194 дронамі з розных кірункаў. Зьбіць удалося 34 ракеты і 100 бесьпілётнікаў.
7 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над журналісткай Палінай Піткевіч, якую затрымалі ў чэрвені 2024 году.
АДКБ прапануе «розныя варыянты дапамогі той краіне, якая па такую дапамогу зьвернецца».
Падзеі 7 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Лідэры 26 з 27 дзяржаў Эўразьвязу на саміце ў Брусэлі ўхвалілі дэклярацыю пра падтрымку Украіны. Адзіным кіраўніком дзяржавы, які не прагаласаваў за гэтае рашэньне, быў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан.
Сярэдняя цана электраэнэргіі (у разьліку за 100 кВт·г) расла на працягу ўсяго 2024 году, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра сустрэчу прадстаўнікоў Вашынгтона і Кіева, якая мае адбыцца на наступным тыдні.
Расея прапанавала Беларусі пабудаваць на яе тэрыторыі завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Максім Арэшкін падчас выставы расейскіх дронаў, якую наведаў Аляксандар Лукашэнка.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск перад пачаткам саміту па пераўзбраеньні ЭЗ падкрэсьліў неабходнасьць разгледзець пытаньне павелічэньня прысутнасьці войскаў Эўразьвязу і NATO на мяжы з Расеяй і Беларусьсю, перадае карэспандэнтка ўкраінскай службы Радыё Свабода.
Па вэрсіі сьледзтва, затрыманыя імкнулася падарваць сувэрэнітэт і незалежнасьць Румыніі шляхам палітычнай дэстабілізацыі і паслабленьня абараназдольнасьці краіны. Пра гэта паведамляе румынская служба Радыё Свабода.
У Рыты Юшкевіч сьпінальная цяглічная атрафія II тыпу. Для лячэньня хваробы патрабаваўся адзін укол Zolgensma, які каштуе амаль 2 млн даляраў. Гэтую суму беларусы сабралі, але цяпер выявілася, што зрабіць іньекцыю немагчыма.
Заробак жанчын у Беларусі на 25–26% меншы, чым у мужчын, піша выданьне «Мінск-Навіны» з спасылкай на Белстат.
Загрузіць яшчэ