Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна Рыскай мірнай дамовы, якая падзяліла Беларусь


Падпісаньне Рыскай мірнай дамовы.
Падпісаньне Рыскай мірнай дамовы.

Падзеі і даты 18 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1595Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.

«У чырвоным полі постаць арханёла Міхала ў чорным узбраеньні з крыламі за сьпінай; у правай руцэ меч, у левай — шалі» (Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. Мн, 1998).

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза

1921 — паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.

Якуб Колас пра гэта пісаў:

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

1921 — заснаваны БДУ.

1992 — ЭГУ атрымаў ліцэнзію і афіцыйны дазвол на адкрыцьцё.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 Яўстах Тышкевіч, археоляг, гісторык, краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак.

1827Якуб Гейштар, удзельнік паўстаньня 1863-64, мэмуарыст.

1838 Уладзіслаў Дыбоўскі, заоляг, батанік, палеантоляг і фальклярыст, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1891Лявон Гмырак, празаік, эсэіст, літаратурны крытык.

1894 Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзеяч.

1898 Антук Крынiца, актор тэатра, адзін з заснавальнікаў і вядучы актор Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі, ахвяра сталінізму.

1903 Платон Галавач, празаік, ахвяра сталінізму, расстраляны.

Платон Галавач з дачкой
Платон Галавач з дачкой

1903 — Міхась Маскалік, беларускі хадэцкі дзеяч, уніяцкі сьвятар.

1928Юры Станкевіч, дзеяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.

Юрась Станкевіч на адкрыцьці «Беларускай клюбоўні» ў Празе, сакавік 2013.
Юрась Станкевіч на адкрыцьці «Беларускай клюбоўні» ў Празе, сакавік 2013.

1932Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дысыдэнт.

Эрнэст Сабіла, 2012 год
Эрнэст Сабіла, 2012 год

1940 Эдуард Ханок, кампазытар, народны артыст Беларусі.

1959Валеры Магучы, скульптар.

1962Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы пасол Швэцыі ў Беларусі.

Стэфан Эрыксан у Менску. Фота Аляксандра Карповіча
Стэфан Эрыксан у Менску. Фота Аляксандра Карповіча

1976 Уладзімер Пугач, музыка і сьпявак, лідэр гурта «J:морс».

Уладзімер Пугач
Уладзімер Пугач

У памяці

1669 Юры Глябовіч, дыплямат і вайсковы дзяяч ВКЛ, падпісаў Андрусаўскае замірэньне, за што ва ўзнагароду стаў віленскім ваяводам.

1758Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзеяч, матэматык і архітэктар.

1850Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў («Літоўская гаспадыня»).

1980Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык.

Эрых Фром
Эрых Фром

1981 Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, вязень ГУЛАГу, з 1952 апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.

1987 Якуб Ермаловіч, празаік, вязень ГУЛАГу.

1988 Аляксей Мiтрафанаў, археоляг.

2010 Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG