Сьвятлана Ціханоўская апублікавала ў сваім тэлеграм-канале сьпіс імпрэзаў да Дня абвешчаньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка, у якіх змогуць узяць удзел беларусы ў эміграцыі. Адзначаць масава галоўнае беларускае нацыянальнае сьвята ў Беларусі цяпер небясьпечна.
«25 Сакавіка беларусы ўва ўсім сьвеце адзначаць 107 гадоў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі! Да гэтай знакавай даты ў розных краінах адбудуцца імпрэзы, акцыі і сустрэчы, прысьвечаныя гісторыі і сучаснасьці Беларусі, — каб сабраць нашых людзей разам, ушанаваць спадчыну БНР і выказаць еднасьць», — гаворыцца ў звароце Ціханоўскай.
Каманда яе офісу сабрала сьпіс імпрэзаў за мяжой, да якіх можна будзе далучыцца:
20 сакавіка
Польшча, Уроцлаў, 18:00, Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19
Літаратурна-гістарычная сустрэча «Ад Рагвалода да БНР»;
22 сакавіка
Польшча, Кракаў, 17:30–19:30, ul. Mikołajska 4/6 (Прастора)
Палітычны клюб «Пасяджэньне Рады БНР»;
Чэхія, Прага, 14:00, Альшанскія могілкі (збор каля праваслаўнай капліцы)
Ушанаваньне памяці Прэзыдэнтаў Рады БНР;
Канада, Эдмантан, 13:00, 3221 Buena Vista Road, Sir Wilfrid Laurier Park, Edmonton
Сьвяточная імпрэза да Дня Волі і Гуканьня вясны;
Канада, Таронта, 15:00, Шэсьце па Bloor St. ад Jane да Беларускага цэнтру
Шэсьце і ўрачыстая праграма ў Беларускім цэнтры;
23 сакавіка
Літва, Вільня, 12:00, Белы мост (Baltasis tiltas)
Сьвяточны сплаў на байдарках;
Польшча, Беласток, 10:00, Царква Сьвятога апостала Яна Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1
Малітва за беларускі народ;
15:30, plac przy restauracji Żubrowisko, ul. Rynek Kosciuszki 10
Мітынг і канцэрт;
Польшча, Варшава, 13:00, plac Trzech Krzyży — plac Zamkowy
Марш у гонар Дня Волі;
Польшча, Познань, 14:00, plac Adama Mickiewicza — plac Wolności. Марш;
Польшча, Кракаў, 16:00–18:00, ul. Mikołajska 4/6 («Прастора»)
Лекцыя «Спробы стварэньня ўзброеных сілаў БНР»;
ЗША, Чыкага, 15:00–19:00, The Mathew Bieszczat Volunteer Resource Center 6100 N Central Ave, Chicago
Сьвяткаваньне Дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі
ЗША, Ралі, 12:00–13:00, Moore Square (201 S Blount St, Raleigh, NC 27601)
Марш да Дня Волі;
24 сакавіка
Літва, Вільня, 18:00, вул. Бакшта (Bokšto g.) 2 («Карчма 1863»)
Віктарына «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»
ЗША, Бэлвію, 15:00, Kelsey Creek Park, Bellevue
Сьвяточная імпрэза «Гуканьне Волі»;
25 сакавіка:
Літва, Вільня, 9:00–9:30, Gedimino pr. 53 (сьцягар з боку ракі)
Узьняцьце бел-чырвона-белага сьцяга каля Сейму Літоўскай Рэспублікі з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай і дэпутатаў Сейму;
10:00, Алея беларускай дэмакратыі каля Сейму Літоўскай Рэспублікі
Вольны бел-чырвона-белы аўтапрабег;
11:00, Могілкі Росы
Акцыя памяці: ускладаньне кветак і зьнічак да помнікаў братам Луцкевічам і ў капліцы Кастуся Каліноўскага, экскурсія;
18:00, Лукіскі пляц
Мітынг і марш да амбасады Беларусі;
19:15, амбасада Беларусі
Павязваньне стужак, запальваньне зьнічак. Вольны мікрафон;
20:00, вул. Бакшта (Bokšto g.) 2 («Карчма 1863»)
Нефармальны працяг сьвяткаваньняў;
Літва, Коўна, 13:45, Петрашунскія могілкі
Ускладаньне кветак і запальваньне зьнічак на надмагільлі Кляўдуша Дуж-Душэўскага;
Польшча, Беласток, 16:30, Парк Konstytucji 3 Maja
Забег свабоды;
18:30, Канцэртны зал Комплексу музычных школ, ul. Podleśna 2
Урачысты канцэрт;
Польшча, Уроцлаў, 18:00, Plac Wolności — Rynek
Марш і акцыя;
Польшча, Кракаў, 18:00–19:30, Plac Wielkiej armii Napoleona
Марш і мітынг;
Кіпр, Лімасол, 20:30, Το Θέατρο Ριάλτο, Αντρέα Δρουσιώτη 19, Πλατεία Ηρώων, Λεμεσός
Паказ стужкі «Чарнобыльская малітва»;
27 сакавіка
Чэхія, Прага, 19:30, České muzeum hudby, Karmelitská 388/2
Канцэрт да Дня Волі;
29 сакавіка
ЗША, Філядэльфія, 16:00–22:00, Associated Polish Home — Dom Polski 9150 Academy Rd
Сьвяткаваньне Дня Волі;
30 сакавіка
Нямеччына, Кёльн, 13:30–16:00, Heumarkt
Акцыя.
Сьпіс будзе дапаўняцца.
Форум