Менскі абласны суд асудзіў Івана Супрунчыка зь Менску на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Каардынатарка Валянтэрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова даслала з-за кратаў ліст, у якім расказала, як праходзіць суд, якія кнігі яна чытае апошнім часам і што яе натхняе за кратамі.
Палітзьняволенага Дзяніса Івашына вінавацяць ва ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў і здрадзе дзяржаве. Нядаўна КДБ заявіў, што журналіст нібыта супрацоўнічаў з украінскай выведкай.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1276 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Журналіста Дзяніса Івашына, які расказаў пра ўкраінскіх бэркутаўцаў у менскім АМАПе, пачнуць судзіць 15 жніўня. Вязень, які сядзеў разам зь Дзянісам у горадзенскай турме, расказаў пра яго.
У Баранавіцкім РАУС 12 жніўня адбыўся выязны суд над 30-гадовым Аляксандрам Марушкевічам. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК у абразе Аляксандра Лукашэнкі і асудзілі на два гады «хатняй хіміі». Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Кміта.
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык чакае разгляду апэляцыі ў Вярхоўным судзе, рыхтуецца да этапаваньня ў наваполацкую калёнію і працягвае апісваць свае сны.
Як паведамляюць праўладныя СМІ, Пратасевіч пацьвердзіў, што знаёмы зь Юрыем Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым.
У горадзенскай турме працягваюць судзіць «групу Аўтуховіча». Сам Мікола Аўтуховіч адчувае сябе кепска пасьля працяглай галадоўкі.
Пяцёх падсудных абвінавацілі ў некалькіх эпізодах, якія ўлады называюць «актамі тэрарызму на Магілёўшчыне». Ідзецца пра акты супраціву на чыгунцы ўлетку і ўвосень летась.
Працэс праходзіць у Менскім абласным судзе. Пад канвоем у залю даставілі кіраўніка Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука і яго намесьніка Сяргея Антусевіча.
Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў 37-гадовай прадстаўніцы турыстычнага агенцтва King Travel 7,5 года зьняволеньня і штраф 6400 рублёў за «махлярства ў асабліва буйным памеры», паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
65-гадовай жанчыне пакінулі прысуд бязь зьменаў, апэляцыю адхілілі.
На судовым працэсе ў «справе Аўтуховіча» расказалі пра стан здароўя галоўнага фігуранта.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Вядома, што ў палітоляга і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты абвастрэньне падагры. Праваабронцы паведамляюць, што жонцы палітвязьня дазволілі перадаць яму кій.
4 жніўня ў Пінску праходзілі суды над тымі, да каго сілавікі прыйшлі зь ператрусамі 2 жніўня.
У жнівеньскія дні 2020 году Аляксей Пацко зьдзейсьніў учынак, які перавярнуў ягонае жыцьцё. Працуючы судзьдзём, ён адмовіўся караць удзельнікаў пратэстаў. Кошт гэтага — страта працы, перасьлед усёй сям’і, пераезд ва Ўкраіну, затым — у Нямеччыну.
Гітарыста Ўладзіслава Плюшчава пакаралі 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму, а таксама штрафам у памеры 6400 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускай Рады культуры».
Пяты дзень працэсу, фігурантамі якога зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся з допыту сьведак.
Чацьвёра падсудных у «справе Аўтуховіча» перадалі на волю зварот, у якім заявілі аб пагрозе іхнаму жыцьцю і здароўю, а таксама пайменна назвалі адказных за гэта сілавікоў. Тэкст дакумэнту знаходзіцца ў распараджэньні BPN.
Судзьдзя Мікалай Доля прызнаў Ірыну Слаўнікаву вінаватай у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і пакараў яе на 1 год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.
Разгляд справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», фігурантамі якой зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся 29 ліпеня ў будынку суду Менскага раёну.
Праваабаронца Марыям Карымбэйгі асуджаная на 3 гады і 7 месяцаў пазбаўленьня волі за ўдзел у канцэрце папулярнага іранскага сьпевака Эбі ў Турэччыне.
59-гадовы Мікола Аўтуховіч абвясьціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газэт.
Справу разглядае судзьдзя Менскага абласнога суду Ўладзімер Арэшка, працэс праходзіць адкрыта ў будынку суду Менскага раёну.
Сяргея Касьцючэнку пакаралі зьняволеньнем за «ўхіленьне ад сплаты падаткаў» (арт. 243 КК РБ). Разам з экс-кіраўніком «Прыёрбанка» асудзілі яшчэ двух бізнэсмэнаў.
Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Руслан Царук прызнаў 30-гадовага IT-спэцыяліста Андрэя Уткіна вінаватым у «Садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
У якім стане зьняволены ваўкавыскі прадпрымальнік, невядома. 22 дні таму ён пачаў сухую галадоўку.
Паседжаньне ў гэтай справе пачалося 29 ліпеня. Спачатку яна слухалася ў закрытым рэжыме, потым слуханьне вырашылі адкрыць для публікі.
Жонка беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты Марына Шыбко падзялілася ў Фэйсбуку ўражаньнямі ад першага дня суду над мужам па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе завяршыўся працэс паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) за пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палку Каліноўскага.
Мікалая Аўтуховіча, які 19-ы дзень галадае, не даставілі на судовае пасяджэньне 29 ліпеня.
Пастара царквы «Жывая вера» Дзьмітрыя Падлобку абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП).
Працэс праходзіць ў будынку суду Менскага раёну.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Мікалай Аўтуховіч працягвае «сухую» галадоўку. Дакладнай інфармацыі пра ягоны стан няма нават у сваякоў.
Рэпрэсіі беларусаў працягваюцца.
Дзьмітрыя Падлобку вінавацяць у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У Горадні працягваецца суд над «групай Аўтуховіча». Самага вядомага фігуранта справы 25 ліпеня выдалілі з судовай залі.
Слаўнікаву абвінавачваюць у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваньнем». Вырак ёй чакаецца 2 жніўня.
25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе пачаўся працэс паводле ч. 1 арт. 3611 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) над Сяргеем Вайцюком, якога арыштавалі за ягоныя пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палка Каліноўскага.
Новы закон, апублікавалі 26 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, датычыць паўналетніх грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой і супраць якіх завялі «палітычныя» крымінальныя справы.
Агулам «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, тры грамадзянскія пазовы за розныя эпізоды 2020 году— на суму 56 979 рублёў 68 капеек.
Іх абвінавацілі ў садзейнічаньні ўчыненьню «тэрарыстычных актаў», заявілі дзяржаўныя СМІ .
Справу пачнуць разглядаць 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе.
Загрузіць яшчэ