Амір Раісян, адвакат Карымбэйгі, паведаміў, што Ісламскі рэвалюцыйны суд Тэгерану вынес прысуд па абвінавачаньні ў «сходзе і змове з намерам зьдзейсьніць злачынства супраць нацыянальнай бясьпекі». Яе таксама асудзілі на год пазбаўленьня волі за «злачынства прапаганды супраць сыстэмы», а за «захоўваньне алькагольных напояў» — на год пазбаўленьня волі плюс штраф і 74 удары бізуном. Паводле ўсіх артыкулаў праваабаронцы прысудзілі самыя строгія меры пакараньня.
Брат праваабаронцы, Мустафа Карымбэйгі быў забіты падчас разгону масавых вулічных пратэстаў супраць спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у чэрвені 2009 году, Марыям арыштавалі сёлета 14 чэрвеня.
Аднойчы Карымбэйгі напісала ў сацыяльных сетках, што марыла наведаць канцэрт Эбі, і яе запрасіў сам сьпявак на канцэрт у Турэччыну. Фатаздымак з гэтага канцэрту, які яна апублікавала ў сацыяльных сетках, затым быў выкарыстаны супраць яе, а ўлады заявілі, што яна дзейнічала супраць нацыянальнай бясьпекі.
Карымбэйгі і яе маці Шахназ Акмалі сталі адкрытымі абаронцамі правоў забітых падчас мірных пратэстаў у Іране пасьля таго, як застрэлілі іх брата і сына Мустафу.
Шахназ Акмалі ў кастрычніку 2019 году асудзілі на 1 год пазбаўленьня волі, ёй забаранілі публікаваць паведамленьні ў сацыяльных сетках і пакідаць Іран.