Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць гадоў калёніі за перадачу тэлеграм-каналу інфармацыі аб сваяку міліцыянта; тры гады — за лайк у сацсетцы


Менскі абласны суд асудзіў Івана Супрунчыка зь Менску на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

«Вясна» паведамляе, што Супрунчука судзілі паводле ч. 1 арт. 13 («Падрыхтоўка да злачынства»), ч. 3 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасьці ці варажнечы») і ч. 1 арт. 179 («Незаконны збор ці распаўсюд інфармацыі пра асабістае жыцьцё»).

Старшыняваў у справе судзьдзя Анатоль Дабрадзей.

Згодна з абвінавачаньнем, Супрунчык перадаў адміністратарам «дэструктыўнага» тэлеграм-каналу інфармацыю пра асабістае жыцьцё блізкага сваяка супрацоўніка міліцыі.

Тым часам суд Ленінскага раёну Магілёва асудзіў мясцовага жыхара, дальнабойшчыка Сяргея Цыгібу, на тры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у 250 базавых велічынь. Справу разглядала судзьдзя Алена Літвіна.

Прычынай для такога пакараньня стаў лайк у „Одноклассниках“. Паводле матэрыялаў справы, у верасьні 2021 году Сяргей Цыгіба гартаў стужку навін у сацсетцы і ўбачыў відэа „Мент-паліцай, які атрымае 2 пажыцьцёвыя тэрміны“. Ён паставіў „кляс“, у выніку чаго відэа адлюстравалася на асабістай старонцы Цыгібы ў «Одноклассниках».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG