Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Фігурант справы «аб змове» Фядута папрасіў адкласьці судовае паседжаньне праз дрэннае самаадчуваньне

Фігурант справы «аб змове» Фядута папрасіў адкласьці судовае паседжаньне праз дрэннае самаадчуваньне


Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута

Вядома, што ў палітоляга і літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты абвастрэньне падагры. Праваабронцы паведамляюць, што жонцы палітвязьня дазволілі перадаць яму кій.

5 жніўня Аляксандар Фядута папрасіў адкласьці судовае паседжаньне да панядзелка, піша «Вясна».

Судзьдзя адказаў, што калі ён адчуе, што стан пагаршаецца, то паседжаньне будзе перанесена.

Судовы працэс у «справе аб дзяржперавароце», фігурантамі якой зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся 29 ліпеня ў будынку суду Менскага раёну.

  • Зянковіч абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).
  • Фядута і Кастусёў — паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
  • Галубовіч і Краўчук — паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Справу расьсьледаваў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.

Фігурантамі справы зьяўляюцца таксама псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спэцпадраздзяленьня МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка і Віталь Макаранка, якія пражываюць за мяжой.

Пяцёх абвінавачаных затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 года.

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ўсіх, акрамя Зянковіча. Лукашэнка тады заявіў, што яны нібыта рыхтавалі замах на яго і ягоных сыноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG