Як паведамляе «Вясна», абвінавачаньне палягала ў тым, што ў 2020 годзе Марушкевіч разьмясьціў у сябе ў сторыз у Instagram выяву лідэра КНДР Кім Чэн Ына з вусамі і подпісам «Кон Чен Ый». Намесьніца баранавіцкага міжраённага пракурора Іна Данільчык вырашыла, што Кім Чэн Ын з вусамі — гэта Аляксандар Лукашэнка. Марушкевіча выклікалі ў міліцыю ўжо ў 2022 годзе, дзе ў архіве сторыз знайшлі гэты фатаздымак.
Марушкевіч прызнаў віну. Вядома, што ў яго трое малалетніх дзяцей (6 і 4 гадоў, а таксама 8-месячнае немаўля).