Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 15 жніўня: віцебскага палітвязьня асудзілі на 4 гады калёніі паводле чатырох артыкулаў


Мікіта Паляёнак
Мікіта Паляёнак

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1276 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

4 гады за 4 артыкулы

У Віцебскім абласным судзе агучылі прысуд 28-гадоваму палітзьняволенаму Мікіту Паляёнку — 4 гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці).

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, 28-гадовы жыхар Віцебску, быў «актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў іх да гвалту ў дачыненьні праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзыдэнта (так у пракуратуры назвалі Лукашэнку. — РС)».

Пракурор запрасіў Паляёнку 4,5 года калёніі, але судзьдзя Яўген Буруноў прызначыў палітвязьню крыху менш.

Затрыманьні ў Менску і Акцябрскім

У Менску затрымалі мэнэджара рэстарана хуткага харчаваньня «Макдональдс» Дзяніса Ландычанку. Паводле праўладных крыніц, 23-гадовы хлопец быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і рабіў зь іх рэпосты.

ГУБАЗіК затрымаў ураджэнца пасёлка Акцябрскі Яўгена Грыцка. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 24-гадовы хлопец, «наслухаўшыся дэструктыўнага земляка», узяў удзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, а менавіта стаяў у «счэпцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG