Не вытрымлівае канкурэнцыі з замежнымі вытворцамі і яшчэ адно буйное прадпрыемства Менска —завод «Гарызонт». Колішні гігант беларускай радыёэлектронікі сёньня — у глыбокім заняпадзе.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ці ўдзельнічалі беларускія праграмісты ў распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня для амэрыканскай сыстэмы аховы здароўя?
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк паведаміў, што распачата крымінальная справа па факце прычыненьня шкоды дзяржаве зрывам тэрмінаў мадэрнізацыі «Віцебскдрэва». Нагадаю, што яшчэ 8 лістапада мінулага году, наведваючы «Барысаўдрэў», Лукашэнка даручыў завесьці крымінальную справу адносна тых, хто праектаваў і будаваў прадпрыемства.
На Гомельшчыне мясцовыя мясакамбінаты неахвотна купляюць мяса птушкі ў айчынных вытворцаў, а набываюць яго па-за межамі Беларусі — у Польшчы, Галяндыі. Там мяса таньнейшае, хоць даходы галяндзкіх і польскіх фэрмэраў несувымерныя з заробкамі беларускіх працаўнікоў.
Золатавалютныя запасы Беларусі за студзень скараціліся на 427,7 мільёна даляраў. Пра гэта сёньня паведаміла ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацыянальнага банку. На 1 лютага яны складаюць 6 мільярдаў 223 мільёны даляраў у эквіваленце.
Нацыянальны банк Украіны афіцыйна дэвальваваў грыўню. Ён устанавіў на пятніцу, 7 лютага, новы афіцыйны курс украінскай нацыянальнай валюты.
Перад адлётам у алімпійскі Сочы Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб увядзеньні так званага ўтылізацыйнага збору ў адносінах да транспартных сродкаў. Пры гэтым не ўдакладняецца, ад якога часу дакумэнт набывае моц і якія сумы будуць спаганяцца.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сочынская «прыбіральня для дваіх» стала першым інтэрнэт-мэмам, зьвязаным з Алімпійскімі гульнямі.
Расія можа ўвесьці пэўныя захады адносна беларускай малочнай прадукцыі для аховы рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, заявіў сёньня віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч.
Чаму здарыўся крызіс? Чаго хоча апазыцыя? І хто стане новым прэзыдэнтам Украіны? Зь месца падзеяў – аналіз Віктара Дзятліковіча.
Няма яму альтэрнатывы. Каму беларускія таблеткі? Каб такое ўбачыў Машэраў. Пра гэта, а яшчэ пра залатое цяля – у сьвежых Званочках.
Наколькі верагодна, што беларускія праграмісты стваралі сайт амэрыканскай дзяржаўнай праграмы ў галіне аховы здароўя?
«Ще не вмерла Україна...», – амаль штодня круціцца ў мяне ў галаве матыў. Фрагмэнт украінскага гімну я чую ці ня кожны дзень як фон жывой тансьляцыі з Кіеву.
Красамоўныя лічбы, якія сьведчаць пра правал у прамысловасьці Беларусі, прывёў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па разьвіцьці прамысловага комплексу.
Які найбольш імаверны сцэнар разьвіцьця падзеяў ва Ўкраіне? Чаму здадзеная ў архіў тэорыя негвалтоўнага супраціву? Якія пазыцыі ва ўкраінскім крызісе Захаду і Расеі?
Візы ў шэнгенскую зону могуць патаньнець. Што падштурхнула Эўразьвяз заняцца спрашчэньнем візавага рэжыму зь Беларусьсю?
Карупцыя ў краінах Эўропы дасягнула ашаламляльных памераў. Шкода, якую кожны год карупцыя наносіць эканоміцы Эўразьвязу, складае суму 120 мільярдаў эўра, гэта значыць, амаль столькі, як гадавы бюджэт усяго ЭЗ.
Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Нацыянальны банк назваў лічбы за 2013 год, якія сьведчаць, што летась беларускі рубель паслабеў адносна ўсіх трох валют, якія ўваходзяць у так званы валютны кошык.
Ад сёньняшняга дня ў Беларусі праводзіцца пераразьлік працоўных пэнсій. Чакаецца, што ў выніку яны павялічацца ў сярэднім на 5,2%. А памер сярэдняй пэнсіі дасягне 2.321.300 рублёў.
У Беларусі летась больш за 7,4 тысячы службовых асоб і 1,5 тысячы наймальнікаў аштрафаваныя за парушэньні патрабаваньняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
«Трэба за кімсьці прасачыць, правесьці апэратыўныя дзеяньні, саджаць у сьледчы ізалятар — саджайце», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на чарговай нарадзе пра мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай галіны. Чаму ў Беларусі нярэдка мадэрнізацыя заканчваецца пасадкамі? Чаму аўтарытарная мадэрнізацыя ўдалася ва Ўсходняй Азіі і ня вельмі ўдаецца ў Беларусі?
Сёньня ў праграме: 72 дзень Майдана. Жывое ўключэньне з Кіева.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў Генпракуратуры прааналізаваць шкоду ад зрыву тэрмінаў мадэрнізацыі «Віцебскдрэва». І з гэтай нагоды распачаць крымінальную справу.
«Людзі скардзяцца на малую колькасьць працы, на неадпаведнасьць кіраўніцтва ў арганізацыі працы, на нізкія заробкі, на жыльлёвыя праблемы і гэтак далей».
Уладзіслаў Кацарэнка асуджаны да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Такое рашэньне абвясьціў суд Цэнтральнага раёну Менску 31 студзеня.
«Трэба за кімсьці прасачыць, правесьці апэратыўныя дзеяньні, саджаць у сьледчы ізалятар — саджайце», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на чарговай нарадзе аб мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны.
Сёньня ў праграме: 71 дзень Майдану. Жывое ўключэньне з Кіева.
У Беларусі працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да экс-дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра і іншых расейскіх і беларускіх грамадзянаў.
Гагавузія (аўтаномія ў складзе Малдовы) правядзе 2 лютага рэфэрэндум. Рашэньне пра гэта прыняў Народны сход аўтаноміі.
«Калі ў Аляксандра Лукашэнкі яшчэ нешта засталося ў галаве, то ён мусіць пайсьці на лібэралізацыю», — заявіў Радыё Свабода Раман Бясьсьмертны, былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі (2010–2011), камэндант Майдана пад час Аранжавай рэвалюцыі, віцэ-прэм’ер ураду Юліі Цімашэнкі.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі сёньня абвясьціў дадзеныя пра занятасьць насельніцтва ў 2013 годзе.
Пра татальную праверку ўкраінскай прадукцыі на ўнутраных мытных пунктах паведаміла прэсавы сакратар Луганскай рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты Ксенія Дзёміна.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі неабходна правесьці глыбокую сыстэмную аптымізацыю сыстэмы аховы здароўя, – заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.
Амэрыканец Дэвід Полік, якога ў канцы мінулага году прызначылі першым прарэктарам ЭГУ ў Вільні, у інтэрвію Радыё Свабода выказаў свой погляд на цяперашні канфлікт ва ўнівэрсытэце.
Насамрэч вёска, дзе вырастаў і дзе быў пахаваны Міхаіл Жызьнеўскі, называлася Абрэзы.
Пахаваньне ў цемры. Голы на марозе. Сапраўдныя мужыкі на Русі. Пра гэта, а яшчэ пра здачу Расеі – у новых Званочках.
28 студзеня сышоў у лепшы сьвет Генадзь Грушавы. Ён пакінуў свайму сябру Марату Гаравому (журналісту «Новага часу») свой запавет беларускаму грамадзтву.
Сёньня ў Брусэлі адбыўся чарговы саміт Эўразьвяз-Расея. У перамовах удзельнічалі прэзыдэнт Рады ЭЗ Герман ван Рампэй, прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
У новым годзе абменны курс расейскага рубля пачаў хутка зьніжацца. Чым выкліканы такі працэс? Як гэта адаб’ецца на беларускай эканоміцы? Ці пачне хутка зьніжацца беларускі рубель?
Загрузіць яшчэ