Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто падманвае пра беларускі сьлед ў праграме Абамы? Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 20:00


Ці ўдзельнічалі беларускія праграмісты ў распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня для амэрыканскай сыстэмы аховы здароўя?

Выглядае, што нехта сказаў няпраўду – альбо кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў Валеры Цапкала, які хваліўся такім удзелам, альбо ягоны намесьнік Аляксандар Марцінкевіч, які цяпер гэты ўдзел адмаўляе.

Амэрыканскі тэлеканал CNN выдаліў з сайту рэйтынг звыродлівых збудаваньняў і прынёс прабачэньні за ўключэньне ў рэйтынг знакамітага помніка зь Берасьцейскай крэпасьці. А часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча 7 лютага выклікалі ў МЗС Беларусі ў сувязі з гэтым рэйтынгам. Прагучыць апытаньне ў Берасьці: «Як вы ставіцеся да гэтага рэйтынгу? Ці абражае ён памяць абаронцаў крэпасьці?»

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG