Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз у кіпцюрах карупцыі


Сэсілія Мальмстром
Сэсілія Мальмстром

Карупцыя ў краінах Эўропы дасягнула ашаламляльных памераў. Шкода, якую кожны год карупцыя наносіць эканоміцы Эўразьвязу, складае суму 120 мільярдаў эўра, гэта значыць, амаль столькі, як гадавы бюджэт усяго ЭЗ.

Пра гэта піша Сэсілія Мальмстром, эўрапейскі камісар унутраных справаў, у швэдзкім выданьні Göteborgs-Posten. Сёньня Мальмстром упершыню агучыла падрыхтаваны Эўрапейскай камісіяй даклад аб карупцыі ў краінах ЭЗ.

У рамках дакладу праводзіліся два апытаньні, паводле якіх тры чвэрці жыхароў Эўрасаюзу лічаць, што карупцыя ў іх краінах зьяўляецца шырока распаўсюджанай зьявай.

Мальмстром адзначае, што вынікі досьледу, праведзенага Эўракамісіяй, сьведчаць аб тым, што найменш карумпаванай краінай у Эўропе зьяўляецца Швэцыя. У сярэднім 4% эўрапейцаў заяўляюць, што ў мінулым годзе ім даводзілася даваць хабар. У Швэцыі гэты паказальнік – 1%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG