Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі вірус для Абамы? Эфір з Аленай Ціхановіч ад 20:00


Наколькі верагодна, што беларускія праграмісты стваралі сайт амэрыканскай дзяржаўнай праграмы ў галіне аховы здароўя?

Ці можа гэта азначаць рызыку для бясьпекі амэрыканскай праграмы? Адкажа Аляксей Лявончык, экспэрт у галіне лічбавых камунікацый.

5 сутак за кратамі за фота з плякатам «Трымайся, Украіна! Мы з вамі». Расповед заўзятара БАТЭ.

Зноў малочная вайна? Што яна прынясе беларусам? Бліц-аналіз Свабоды.

У алімпійскай вёсцы паднялі беларускі дзяржаўны сьцяг. Замежны друк яшчэ да адкрыцьця Алімпіяды піша, што сочынскія гульні прэтэндуюць на статус самых скандальных. Брытанская «Гардыян» называе 5 прычынаў.

Як загартоўвацца за кратамі? Як не задыхнуцца ад недахопу паветра? Чытаем урыўкі кнігі Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе».

Па Менску ходзіць Зянон Пазьняк. Что-то не так. Песьня-злабадзёнка сьпевака Вінцэнта.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG