Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіі: далі — не адабралі. Толькі за гэта і дзякуй


Міхась Залескі
Міхась Залескі

Ад сёньняшняга дня ў Беларусі праводзіцца пераразьлік працоўных пэнсій. Чакаецца, што ў выніку яны павялічацца ў сярэднім на 5,2%. А памер сярэдняй пэнсіі дасягне 2.321.300 рублёў.

Эканаміст Міхась Залескі так пракамэнтаваў Свабодзе гэта рашэньне ўладаў:

«Тут працуе звычайная піяраўская мэтодыка. Калі адразу даць многа, дык яно хутка забудзецца. Таму лепш даваць пакрысе. Гэта адзін бок праблемы.

А другі — у тым, што рост коштаў рэальна абганяе рост пакупной здольнасьці пэнсій. Старыя гэта адчуваюць. І пачынаюць паціху бухцець. Гэта нейкім чынам даходзіць да ўладаў. І яна рэагуе.

А што далі зусім мала? Дык, як кажа мая маці: далі — не адабралі. Толькі за гэна і трэба дзякаваць».

Апошні раз працоўныя пэнсіі павялічвалі ў сярэднім на 5,1% летась у кастрычніку. Пасьля таго сярэдні памер пэнсіі складаў 2 мільёны 200 тысяч рублёў. Так што цяпер дадалі на кіляграм каўбасы. Ды і то, ня самай лепшай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG