Аляксандар Лукашэнка даручыў Генпракуратуры прааналізаваць шкоду ад зрыву тэрмінаў мадэрнізацыі «Віцебскдрэва». З гэтай нагоды распачалася крымінальная справа.
«Запрасіце генпракурора, даручыце ў межах крымінальнай справы разгледзець усе пытаньні і палічыць страты. Са мной узгадняць ня трэба: трэба за кімсьці прасачыць, правесьці апэратыўныя дзеяньні, саджаць у сьледчы ізалятар — саджайце», — загадаў Лукашэнка на нарадзе аб пэрспэктывах разьвіцьця канцэрну «Беллеспаперапрам».
8 лістапада Аляксандар Лукашэнка, наведваючы прадпрыемства «Барысаўдрэў», звольніў шэраг чыноўнікаў, якія ня выканалі ягоныя загады, датычныя мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны.
У прыватнасьці, былі адпраўленыя ў адстаўку намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэй Тур, старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура, старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Аляксандар Пераслаўцаў. Шэраг чыноўнікаў атрымалі вымовы і папярэджаньні, некаторым Лукашэнка прыгразіў крымінальнымі справамі.

Раней нешта такое было на «Барысаўдрэве»