ПАДЗЕІ ДНЯ
Пачынаецца візыт у Беларусь дэлегацыі Яраслаўскай вобласьці Расеі на чале з губэрнатарам Сяргеем Ястрабавым.
У Нацыянальным прэсавым цэнтры – канфэрэнцыя «100 дзён да чэмпіянату сьвету па хакеі», удзельнічаюць прадстаўнікі нацыянальнай Фэдэрацыі хакею, Менгарвыканкаму і Нацыянальнага агенцтва турызму. Пачатак у 12.00.
Кіеў, кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан правядзе перамовы з ўкраінскім кіраўніцтвам і лідэрамі апазыцыі.
Спэктакаль паводле паэмы Якуба Коласа «Сымон-Музыка» пачнецца ў Гомельскім абласным тэатры а 16:00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1864 – у Вільні арыштаваны Кастусь Каліноўскі.
1886 – Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.
1919 – кангрэс ЗША прыняў 18-ю папраўку да канстытуцыі, якая забараняе вытворчасьць, перавозку і продаж сьпіртовых напояў. У краіне быў уведзены «сухі закон», які праіснаваў да 1933 году.
1922 – у Менску створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізуюць у Акадэмію Навук.
У гэты дзень нарадзіліся:
1860 – Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.
1866 – Рамэн Ралян, францускі празаік.
1878 – Уладзімер Самойла, дзяяч беларускага адраджэньня.
1884 – Антон Луцкевіч, адзін з ідэолягаў беларускага адраджэньня.
1956 – Сяргей Бароўскі, футбаліст менскага «Дынама».
У гэты дзень памерлі:
1829 – Яўхім Юзэф Грабоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп, генэральны вікарый Магілёўскае архідыяцэзіі.
1969 – Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.
ЦЫТАТА ДНЯ
Спадзеючыся на лепшае заўтра, нельга сядзець злажыўшы рукі сягоньня.
Антон Луцкевіч