Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ізноў распачала гандлёвую вайну з Украінай


Пра татальную праверку ўкраінскай прадукцыі на ўнутраных мытных пунктах паведаміла прэсавы сакратар Луганскай рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты Ксенія Дзёміна.

Паводле Дзёмінай, якую цытуе УНІАН, гэта падобна да сытуацыі, якая склалася з у гандлёвых стасунках дзьвюх дзяржаваў у жніўні 2013 года.

Праверкі і складанасьці з дастаўкай украінскіх тавараў у Расею прыводзяць да зрыву тэрмінаў паставак. Гэта пагражае матэрыяльнымі стратамі для перавозчыкаў, якія ў такой сытуацыі проста адмаўляюцца дастаўляць украінскія тавары.

Узмоцнены мытны кантроль прымяняюць да харчовых прадуктаў, прадукцыі машынабудаваньня, мэтала і гандлёвага абсталяваньня.

Расейска-ўкраінскія гандлёвыя войны абвастраюцца на фоне палітычных крызысаў. Так, 14 жніўня расейская мытня ўзмацніла кантроль за ўсімі ўкраінскімі грузамі, фактычна заблякаваўшы экспарт. Страты для Ўкраіны склалі да двух з паловай мільярдаў даляраў.

Выказваліся меркаваньні, што такім чынам кіраўніцтва Расеі прымушае Ўкраіну да ўступленьня ў Мытны зьвяз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG