Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан выказала "глыбокую занепакоенасьць" у зьвязку з затрыманьнем гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута і прад'яўленымі яму абвінавачаньнямі.
Маладзёвая камісія Партыі БНФ "Моладзь БНФ" на сваім V зьезьде, які прайшоў 9 красавіка ў Менску, вырашыла скасаваць пасаду старшыні арганізацыі і дэлегаваць каардынацыйныя паўнамоцтвы радзе, што будзе зьбірацца кожны месяц.
Рашэньне Канстытуцыйнага суду адносна польскага закону "Аб карце паляка" наўрад ці адаб'ецца на працэсе яе выдачы беларускім грамадзянам. Такое меркаваньне выказаў першы сакратар польскай дыпмісіі Павал Марчук.
Яна пачне працаваць у пачатковай школе №34 у новым навучальным годзе.
Мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін зьняпраўдзіў паведамленьні, што кіраўнікі калектыву папрасілі палітычнага прыстанішча ў ЗША.
Міністэрства ўнутраных спраў аб'явіла пра завяршэньне папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы аб падзеях у Менску 19 сьнежня 2010 году.
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях СМІ Дунья Міятавіч занепакоеная ціскам уладаў Беларусі на мясцовых і замежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які Міятавіч накіравала міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву.
Нацыянал-бальшавікі, якія спрабавалі правесьці флэш-моб супраць закрыцьця Рэспубліканскай агульнасаматычныя бальніцы дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, аштрафаваныя і асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту.
Намесьніца старшыні "Маладога фронту" ня лічыць сябе вінаватай па новым абвінавачаньні. Пра гэта яна заявіла сьледчым КДБ, куды была выклікана напярэдадні.
Эўрапейская асацыяцыя адвакатаў па крымінальных справах (ЕСBA) зьвярнулася да міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава з адкрытым лістом, у якім патрабуе спыніць перасьлед беларускіх адвакатаў і забясьпечыць юрыдычнай дапамогай арыштаваных па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 сьнежня.
Кіраўнік каардынацыйнага аналітычнага цэнтру "Экалёгія і здароўе" (Кіеў), доктар мэдычных навук, прафэсар Юры Бандажэўскі лічыць, што выкіды радыяцыі на "Фукусіме-1" зьяўляюцца небясьпечнымі для насельніцтва Беларусі.
Прычынаю зьніжэньня рэйтынгу называецца дэфіцыт плацежнага балянсу, які, паводле падлікаў спэцыялістаў, дасягае 16% валавога ўнутранага прадукту.
Партыя БНФ настойвае на адмене рашэньня ЖРЭА Савецкага раёну аб адмове ў падаўжэньні дагавору арэнды офісу.
Эўразьвяз гатовы "пайсьці далей" у пытаньні ўзмацненьня жорсткасьці санкцый у адносінах да Беларусі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы ў Брусэлі на форуме па міжнародных адносінах.
Магілёўскі незалежны журналіст Алесь Асіпцоў выйшаў у нядзелю з ізалятару пасьля адміністрацыйнага арышту.
21—25 сакавіка ў Венэ праходзіць 54-я сэсія Камісіі ААН па наркатычных сродках. У ёй удзельнічае беларуская дэлегацыя на чале зь першым намесьнікам міністра унутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Алегам Пякарскім. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС.
У Магілёве затрыманы Алесь Асіпцоў – журналіст, які супрацоўнічае з шэрагам незалежных СМІ, у тым ліку з інфармацыйнай кампаніяй БелаПАН. Яго месцазнаходжаньне невядомае.
Дапамагчы ахвярам палітрэпрэсій і сем'ям палітзьняволеных у Беларусі заклікала дакладчыца Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі, намесьніца міжнароднага сакратара фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі ў бундэстагу Ута Цапф.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч, які зараз знаходзіцца ў Чэхіі, гатовы даць Генэральнай пракуратуры Беларусі тлумачэньні адносна сваёй заявы пра катаваньні ў СІЗА КДБ.
Каля будынка Маскоўскага суду ў Менску 22 сакавіка затрыманыя ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Дзмітрыя Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
Загрузіць яшчэ