Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Палажанка не прызнае сябе вінаватай па новым абвінавачаньні


Намесьніца старшыні міжнароднай грамадзкай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Наста Палажанка не прызнае сябе вінаватай па новым абвінавачаньні. Аб гэтым яна заявіла сьледчым КДБ, куды была выклікана напярэдадні.

Як паведаміла Палажанка, 30 сакавіка яе выклікалі ў Камітэт дзяржбясьпекі, дзе паінфармавалі, што крымінальная справа ў дачыненьні да яе перакваліфікаваная. Раней яна абвінавачвалася на падставе артыкулу 293 КК (масавыя непарадкі), учора ў КДБ ёй паведамілі, што гэтае абвінавачаньне зьнятае і прад'яўлена новае — на падставе артыкулу 342 КК (арганізацыя і рыхтаваньне дзеяньняў, у выніку чаго быў груба парушаны грамадзкі парадак, або актыўны удзел у іх).

"Я сваёй віны не прызнала і па новым артыкуле. Паказаньні даваць адмовілася. Заявіла толькі, што сапраўды была 19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці, але не лічу гэта злачынствам, а сябе — вінаватай у чымсьці", — сказала Наста Палажанка.

Знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы моладзевая актывістка яшчэ не пачала.

Нагадаем, сёньня на допыт у КДБ выклікана яшчэ адна фігурантка справы аб падзеях 19 сьнежня — рэдактар сайту charter97.org Натальля Радзіна. Ёй паведамілі, што яна выклікана для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. Журналістка мяркуе, што ёй можа быць выстаўлена канчатковае абвінавачаньне і яна пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG