Рашэньне Канстытуцыйнага суду (КС) Беларусі адносна польскага закону "Аб карце паляка" наўрад ці адаб'ецца на працэсе выдачы гэтага дакумэнта беларускім грамадзянам. Такое меркаваньне выказаў першы сакратар польскай дыпмісіі Павал Марчук.
Нагадаем, 7 красавіка КС выклаў сваю пазіцыю аб адпаведнасьці закона Польшчы "Аб карце паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
На думку КС, асобныя нормы закона "Аб карце паляка" не адпавядаюць: агульнапрызнаным прынцыпам сувэрэннай роўнасьці дзяржаваў і неўмяшаньня ў справы, якія ўваходзяць ва ўнутраную кампэтэнцыю іншай дзяржавы, прадугледжаным у статуце ААН; палажэньням Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах і Консульскай канвэнцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча; палажэньням пагадненьня паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб узаемных паездках грамадзян, заключанага шляхам абмену нотамі 20 сьнежня 2007 году.
"Учорашняе рашэньне было для нас нечаканым, — сказаў Марчук. — Нечаканым таму, што КС Беларусі выносіць рашэньне, якое тычыцца правоў іншай сувэрэннай дзяржавы. Акрамя таго, робіць гэта ў той момант, калі ў беларускіх турмах знаходзяцца палітзьняволеныя, да якіх ужываюцца катаваньні, калі ў турме знаходзіцца актывіст Саюзу палякаў вядомы журналіст "Газэты выборчай" Анджэй Пачобут, калі беларуская дзяржава адмаўляецца рэгістраваць арганізацыю польскай меншасьці".
У той жа час, адзначыў Марчук, польскі бок асьцерагаецца "магчымага ўзмацненьня націску на польскую меншасьць у Беларусі". "Улічваючы цяперашні націск на польскую меншасьць, мы асьцерагаемся далейшых дзеяньняў такога характару", — падкрэсьліў ён.
Нагадаем, карта паляка зьяўляецца дакумэнтам, які пацьвярджае прыналежнасьць грамадзяніна краін СНД і Балтыі да польскай нацыі. Атрымаць яе можа асоба, якая валодае польскай мовай на базавым узроўні, мае ў сваяцтве паляка або таго, хто меў польскае грамадзянства (бацька, маці, бабуля, дзядуля, прабабка, прадзед). Карта сапраўдная на працягу 10 гадоў з дня выдачы і пры наяўнасьці адпаведнай заявы прадаўжаецца на наступныя 10 гадоў.
Уладальнік карты мае права: атрымаць доўгатэрміновую шматразовую візу на знаходжаньне ў Польшчы; легальна працаваць на тэрыторыі Польшчы без атрыманьня дазволу на працу; займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю нароўні з польскімі грамадзянамі; у першачарговым парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, што выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой зь дзяржаўнага або мясцовага бюджэту (на ўзроўні гміны); ехаць чыгункай з 37-адсоткавай скідкай.