Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пратэст супраць закрыцьця турэмнай бальніцы арыштавалі


Нацыянал-бальшавікі, якія спрабавалі правесьці флэш-моб супраць закрыцьця Рэспубліканскай агульнасаматычныя бальніцы дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, аштрафаваныя і асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар нацыянал-бальшавікоў Дзьмітрый Сіняк, адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэньні НБП Яўген Контуш асуджаны на 12 сутак, Ігар Сідаровіч - на 10 сутак, Яўген Амелька - на сем сутак. Аляксей Шкундзіч і сам Сіняк аштрафаваныя на 15 базавых велічынь кожны (па 525 тыс. рублёў). Яшчэ двое непаўнагадовых былі адпушчаныя. Разгляд спраў праходзіла ў судзе Ленінскага раёна Менска па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньне масавага мерапрыемства або пікетаваньня).

1 красавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі спробы актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху правесьці ў Мінску флэшмоб супраць закрыцьця бальніцы. Яго ўдзельнікі мелі намер перадаць у ДВП адпаведны зварот. Пры гэтым яны несьлі з сабой маленькую кардонную труну – яна мела сымбалізаваць, што можа здарыцца са зьняволенымі, пазбаўленымі мэдычнай дапамогі. На падыходзе да будынку ДВП удзельнікаў акцыі затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, якія не прадставіліся. Яны таксама спрабавалі перашкаджаць працы фотакарэспандэнта БелаПАН Вольгі Кляшчук, матывуючы гэта тым, што будынак ДВП зьяўляецца рэжымным аб'ектам.

"Новая бальніца, якую, згодна з указам кіраўніка дзяржавы плянавалі пабудаваць да закрыцьця старой, да гэтага часу не ўзьведзена і, мяркуючы па тэмпах будаўнічых работ, наўрад ці зможа прыняць у гэтым годзе першых пацыентаў", - заявіў БелаПАН Сіняк напярэдадні акцыі.

Паводле яго слоў, прынятыя меры па скарачэньні колькасьці асоб, якія паступаюць на лячэньне ў лякарню, разам з мерамі па скарачэньні шэрагу аддзяленьняў і мэдычнага пэрсаналу ўжо прывялі да павелічэньня сьмяротнасьці ў шэрагу устаноў папраўчай сыстэмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG