Рэктар Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) Міхаіл Батура запэўнівае, што ніводзін студэнт узначаленай ім ВНУ ня быў выключаны за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году ў Менску.
Палітыка санкцый шматразова даказала сваю беспэрспэктыўнасьць. З такой заявай выступіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы рашэньне Рады ЭЗ па Беларусі ад 21 сакавіка.
Скончыў жыцьцё самагубствам начальнік Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту аховы МУС Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў абласной пракуратуры.
Пасьля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімер Пуцін узяў удзел у пасяджэньні саюзнага Саўміну, а таксама ў пасяджэньні Міждзяржсавету ЭўрАзЭС – вышэйшага органу мытнага саюзу.
Вядомы журналіст і палітоляг Аляксандр Класкоўскі, бацька арыштаванага па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 сьнежня былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, атрымаў ад сына першы за тры месяцы ліст.
Беларуская антыядзерная кампанія заклікала ўрад Беларусі вынесьці ўрок з трагедыі, што разгортваецца ў Японіі, і адмовіцца ад плянаў будаўніцтва атамнай станцыі ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве ў сувязі з радыяцыйнымі аварыямі на некалькіх японскіх АЭС.
"У Беларусі павінны быць вызвалены ўсе палітзьняволеныя, заявіла прэзыдэнт швэдзкага Клюбу публіцыстаў Ульрыка Кнутсан. -- Непрымальна, што пад перасьледы трапілі таксама і беларускія незалежныя журналісты".
Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Байкову даставілі ў будынак Вярхоўнага суду ў мікрааўтобусе пад вартаю прыкладна за гадзіну да пачатку судовага слуханьня.
11 сакавіка ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава, прысьвечаная 20-годзьдзю творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюзу мастакоў.
Злучаныя Штаты Амэрыкі зноў заклікаюць Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх асоб, затрыманых з палітычных матываў.
23 лютага на гала-канцэрце 15-га фэстывалю "Рок-каранацыя" ў менскім клюбе "Рэактар" вызначаныя пераможцы ў дзьвюх намінацыях - "Найлепшы альбом" і "Найлепшая група". Найлепшай групай названая NRM, найлепшым альбомам - яе альбом "Тры чарапахі".
Уладзімір Кумец, актывіст перадвыбарнага штаба кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2010 Уладзіміра Някляева, просіць кіраўніцтва Эўразьвязу ўнесці кіраўнікоў Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута ў спіс неўязных у краіны ЭЗ.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі адзначаныя "недахопам незалежнасьці і бесстароннасьці выбарчых камісіяў", няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасьці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу.
Меру адказнасьці кожнага з абвінавачаных за беспарадкі ў Мінску вечарам 19 сьнежня будзе вызначаць толькі суд, заявіў прэс-сакратар Андрэй Савіных, адказваючы на пытаньні журналістаў адносна заявы Высокага прадстаўніка Эўразьвязу Кэтрын Эштан.
Намесьнік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі лічыць, што адказнасьць за захаваньне, падтрымку і папулярызацыю роднай мовы ляжыць на прадстаўніках інтэлігенцыі.
Выніковы даклад міжнародных назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі будзе апублікаваны ў пачатку наступнага тыдня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Бюро.
Амбасада РФ пакуль не атрымала афіцыйнага адказу на запыт у МЗС Беларусі адносна даты, месца і парадку правядзеньня суду над расейскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Пра гэта паведаміў дарадца амбасады Вадзім Гусеў.
Чэскі Хэльсынскі камітэт выказаў падтрымку праваабаронцам Беларусі. "Мы напружана сочым за вашымі намаганьнямі па абароне правоў чалавека..." — гаворыцца ў лісьце старшыні камітэту Ганны Шабатавай.
Паўнамоцны прадстаўнік МЗС Польшчы ў справе дзейнасьці ініцыятывы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" Анджэй Цашкоўскі заявіў, што яго краіна ня хоча адмаўляцца ад супрацоўніцтва зь Беларусьсю, але тая сама сябе ізалюе, праводзячы палітыку рэпрэсій.
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць з-пад варты старшыню галоўнай Рады неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі, карэспандэнта польскай "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута.
Загрузіць яшчэ