Магілёўскі незалежны журналіст Алесь Асіпцоў выйшаў у нядзелю з ізалятару часовага ўтрыманьня пасьля траіх сутак адміністрацыйнага арышту.
Алеся Асіпцова затрымалі ў Магілёве 24 сакавіка каля гандлёвага цэнтру "Атлант". На працягу некалькіх гадзін месца яго знаходжаньне заставалася невядомым – прадстаўнікі праваахоўчых органаў уводзілі журналістаў і праваабаронцаў у зман.
У прыватнасьці, супрацоўнік Ленінскага РАУС маёр Андрэй Цецерукоў сьцьвярджаў, што Асіпцова затрымалі за дробнае хуліганства ў сквэры 40-годзьдзя Перамогі і адправілі ў адзін з апорных пунктаў. Пазьней дзяжурны міліцыянт паведаміў, што Асіпцоў быў адпраўлены ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Аднак у канцылярыі суду за 20 хвілін да заканчэньня працоўнага дня запэўнівалі, што ніякай справы Асіпцова не паступала і не разглядалася.
Даведацца аб месцы знаходжаньні журналіста ўдалося толькі пасьля звароту ў 18.10 да намесьніка начальніка Ленінскага РАУС Аляксандра Патарэнкі. Высьветлілася, што затрыманьне было праведзена ня ў тым месцы, якое называў Цецерукоў. Як вынікала з пратаколу, супрацоўнікі патрульна-паставой службы затрымалі Асіпцова “за адпраўленьне натуральных патрэб у грамадзкім месцы”, а суд Ленінскага раёна ў той самы дзень асудзіў яго на трое сутак адміністрацыйнага арышту.
Наступнага дня, 25 сакавіка, у Магілёве быў затрыманы яшчэ адзін журналіст – пазаштатны карэспандэнт БелаПАН Уладзімер Лапцэвіч. Яго затрымалі, калі ён ішоў асьвятляць мерапрыемства, якое плянавалі правесьці мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў з нагоды Дня Волі, – ускладаньне кветак да краязнаўчага музэю. Лапцэвіча вінавацяць па двух артыкулах Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Чакаецца, што 28 сакавіка над ім адбудзецца суд.
Пасьля выхаду з ІЧУ Алесь Асіпцоў паведаміў БелаПАН, што, хутчэй за ўсё, абскардзіць свой арышт. "Хаця б для таго, каб супакоіць сваё сумленьне. Я ня ўпэўнены, што мне ўдасца абскардзіць пастанову суду, але хаця б удасца данесьці ўсю абсурднасьць абвінавачаньняў. Тое, у чым мяне абвінавацілі, – гэта з галіны не Адміністрацыйнага кодэксу, а з галіны псыхіятрыі. Калі чалавека затрымліваюць за тое, што ён памачыўся за 200 мэтраў ад кватэры, дзе ён жыве, – гэта неадэкватна", – сказаў журналіст.
Асіпцоў падкрэсьліў: "Для мяне ня вельмі важна, хто стаіць за ініцыятываю затрыманьня ў Магілёве журналістаў – кіраўніцтва гарвыканкаму, ідэалягічная вэртыкаль або кіраўніцтва сілавых структур і спэцслужбаў. Важна тое, што ў Магілёве за апошнія 10 – 12 гадоў не было выпадкаў арышту журналістаў, якія ніякім чынам не ангажаваныя ў палітычныя структуры і рухі. Магілёў якраз выдзяляўся тым, што спэцслужбы і сілавыя структуры цярпіма ставіліся да журналістаў. Цяпер гэтага няма".
"Відавочна, што затрыманьне журналістаў – гэта наркотык для ўладаў, – мяркуе Алесь Асіпцоў. – Думаю, што цяпер махавік гэтага арыштанцкага перасьледу журналістаў запушчаны, і трэба чакаць усё што хочаце, напрыклад, нейкіх пракурорскіх папярэджаньняў і гэтак далей".

Тое, у чым мяне абвінавацілі, – гэта з галіны не Адміністрацыйнага кодэксу, а з галіны псыхіятрыі...