Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service зьнізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт – з B1 да B2.
Прычынаю зьніжэньня рэйтынгу называецца дэфіцыт плацежнага балянсу, які, паводле падлікаў спэцыялістаў, дасягае 16% валавога ўнутранага прадукту. Moody's таксама лічыць, што, нягледзячы на вялікую праўдападобнасьць атрыманьня крэдыту ад Расеі і пляны ў галіне прыватызацыі, дапамога звонку будзе ў значнай ступені толькі дадатковым цяжарам для эканомікі Беларусі.
Moody's можа зноў павысіць рэйтынг Беларусі, калі беларускія улады змогуць палепшыць канкурэнтаздольнасьць краіны на сусьветным рынку і зьменшыць залежнасьць эканомікі ад замежных пазыкаў і субсыдыяў.
Раней міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's таксама панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязаньнях у замежнай валюце з "В+" да "В" і доўгатэрміновы рэйтынг па абавязаньнях у нацыянальнай валюце з "ВВ" да "В+".