Эўразьвяз гатовы "пайсьці далей" у пытаньні ўзмацненьня жорсткасьці санкцый у адносінах да Беларусі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы 26 сакавіка ў Брусэлі на форуме па міжнародных адносінах.
У прыватнасьці, палітык не выключыў магчымасьці ўвядзеньня санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў. "Калі сытуацыя ў Беларусі пагоршыцца, то мы вернемся да гэтай тэмы", — цытуе Сікорскага афіцыйны сайт брусэльскага форуму.
Кіраўнік МЗС таксама зазначыў, што Польшча прапаноўвае Эўразьвязу стварыць сыстэму малых заахвочваньняў для краін — удзельніц Усходняга партнэрства. У якасьці прыкладу Сікорскі прывёў мадэль узаемаадносінаў паміж ЭЗ і Польшчай у момант, калі яна пачынала працэс далучэньня да ЭЗ. "Мадэль была такая: мы даём вам "вялікую морквіну" — сяброўства — пасьля складаных рэформ, — сказаў ён. — Калі мы не гатовыя даць такое вялікае абяцаньне членам Усходняга партнэрства, нам варта скласьці сыстэму "маленькіх морквін".
Пры гэтым Сікорскі зазначыў, што такая сыстэма запатрабуе зьмены падыходу ЭЗ да адносінаў з усходнімі суседзямі і пераходу ад фармальнага падыходу да палітычнага. Паводле яго слоў, фармальным падыходам зьяўляюцца зараз, напрыклад, адносіны з Беларусьсю, калі ЭЗ для таго, каб выдаваць больш танныя візы для беларусаў, вымушаны праводзіць перамовы аб спрашчэньні працэдуры выдачы віз з беларускімі ўладамі. "Але гэта вар'яцтва. Нам варта было б проста зрабіць гэта (аблегчыць візавы рэжым. — Белапан.). Я зрабіў гэта з польскімі нацыянальнымі візамі. Чаму мы ня можам зрабіць тое ж самае як Эўропа ў цэлым?" — сказаў Сікорскі.
У сваю чаргу Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Стэфан Фюле таксама зазначыў, што ЭЗ гатовы ўвесьці "мэтанакіраваныя і разумныя эканамічныя санкцыі" у адносінах да Беларусі, калі сытуацыя будзе пагаршацца.
Ён нагадаў, што 31 студзеня Эўразьвяз аднавіў санкцыі ў дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і замарожаны іх актывы ў Эўразьвязе. "Калі гэтая сытуацыя захаваецца або пагоршыцца, мы зноў вернемся да гэтай тэмы. Я думаю, што калі Лукашэнка і яго рэжым будзе працягваць цяперашнюю палітыку, сярод краін-сябраў умацуецца кансэнсус, што ў гэтай сфэры варта зрабіць большае", — сказаў Фюле.
У сваю чаргу памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан зазначыў, што ЭЗ трэба ўзяць за прыклад ЗША і ўвесьці эканамічныя санкцыі. "Мы ўжо зрабілі гэта і лічым, што [Эўразьвязу] было б правільна ўвесьці эканамічныя санкцыі", — сказаў ён.