Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Халезін: «Свабодны тэатар» не прасіў прытулку ў ЗША


Мікалай Халезін
Мікалай Халезін
Мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін зьняпраўдзіў паведамленьні, што кіраўнікі калектыву папрасілі палітычнага прыстанішча ў ЗША.

"У сувязі зь нейкімі "працэдурамі" мы, мабыць, павінны знаходзіцца ў ЗША, але празь дзіўны зьбег акалічнасьцяў чатыры чалавекі знаходзяцца цяпер у Англіі, двое — у Амэрыцы, астатнія — у Менску, дзе сыгралі некалькі дзён таму спэктакль «New York'79». Але ў Амэрыцы мы ўсё ж апынемся празь некаторы час, бо ў нас пачынаюцца месячныя гастролі ў Нью-Ёрку, дзе будзе сыграна 39 спэктакляў на сцэне тэатру LaMama", — напісаў Халезін на сваёй старонцы ў "Жывым журнале".

Пасля падзеяў 19 сьнежня 2010 году Халезін і яго жонка, дырэктарка «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда пакінулі Беларусь. Каляда была затрыманая ўвечары 19 сьнежня падчас вулічнай акцыі пратэсту і наступнага дня судом Заводзкага раёну аштрафаваная на 30 базавых велічыняў (1,05 млн. рублёў). Халезін быў пэўны час заблякаваны ў кватэры спэцназам.

"Мне скінулі інфармацыю аб тым, што мы праходзім па крымінальнай справе ў якасьці суўдзельнікаў у арганізацыі забурэньняў", — паведаміў у студзені Халезін у сваім блогу. 11 студзеня ў кватэрах бацькоў Каляды і Халезіна прайшлі ператрусы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG