Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ўдзельнікі пікету ў падтрымку Дашкевіча і Лобава


Belarus - Trial of Syarhej Parsyukevich, 22Apr2008
Belarus - Trial of Syarhej Parsyukevich, 22Apr2008
Каля будынка Маскоўскага суду ў Менску 22 сакавіка затрыманыя ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Дзмітрыя Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

У акцыі ўдзельнічалі прыблізна 10 чалавек. Яны выстраіліся пад вокнамі суду з расьцяжкай "Рукі прэч ад "Маладога фронту!". Удзельнікі акцыі прастаялі так некалькі хвілін, пасьля чаго былі затрыманыя.

Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядома.

Лідэр міжнароднай грамадзкай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Зьміцер Дашкевіч і актывіст гэтага аб`яднання Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Менску 18 сьнежня 2010 году. Яны абвінавачваюцца ў зьбіцьці Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава (ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"). Грамадзкім актывістам пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
XS
SM
MD
LG