Эўрапейская асацыяцыя адвакатаў па крымінальных справах (ЕСBA) зьвярнулася да міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава з адкрытым лістом, у якім патрабуе спыніць перасьлед беларускіх адвакатаў і забясьпечыць юрыдычнай дапамогай арыштаваных па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 сьнежня.
Эўрапейскія адвакаты патрабуюць ад Міністэрства юстыцыі пісьмовага пацьвярджэньня выкананьня гэтых патрабаваньняў.
"Мы глыбока заклапочаны спробамі перашкодзіць адвакатам у Беларусі выконваць свае прафэсійныя абавязкі і тым, што асобы, арыштаваныя пасьля пратэстаў 19 сьнежня, уключаючы чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, былі пазбаўлены магчымасьці доступу да іх юрыстаў", — гаворыцца ў паведамленьні.
У лісьце нагадваецца, што з моманту заснаваньня у 1997 годзе ЕСBA стала вядучай незалежнай арганізацыяй праваабаронцаў ва усіх краінах — членах Савета Эўропы. Мэта арганізацыі — прасоўваць фундамэнтальныя правы грамадзян, якія знаходзяцца пад сьледзтвам, падазрэньнем, а таксама абвінавачаных і асуджаных. Незалежнасьць адвакатаў — адна з умоў забесьпячэньня права на справядлівы разгляд справы ў судзе, падкрэсьліваецца ў лісьце.
У канцы сьнежня 2010 года Міністэрства юстыцыі убачыла "грубыя парушэньні правілаў прафэсійнай этыкі" ў дзеяньнях некаторых адвакатаў Мінскай гарадзкой калегіі, якія абаранялі удзельнікаў акцыі 19 сьнежня. Мінюст раскрытыкаваў выступленьні адвакатаў у СМІ аб праблемах, з якімі сутыкаюцца арыштаваныя, асабліва адносна доступу да юрыдычнай дапамогі, абставінаў затрыманьня, умоў утрыманьня пад арыштам і затрымак у аказаньні мэдыцынскай дапамогі.
17 лютага Мінюст пазбавіў ліцэнзій чатырох адвакатаў Мінскай гарадзкой калегіі — Алега Агеева, Тацяну Агееву, Уладзіміра Тоўсьціка і Тамару Гараеву, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках.
У сакавіку Савет адвакацкіх аб'яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы заклікаў міністра юстыцыі Беларусі аднавіць адвакацкія ліцэнзіі гэтым юрыстам, а таксама "забясьпечыць беларускім адвакатам магчымасьць выконваць свае прафэсійныя функцыі бяз страху перад мерамі ў адказ або любымі іншымі нэгатыўнымі наступствамі, такімі як дысцыплінарныя санкцыі".