Дасьледаваньні паказваюць, што маскі і дыстанцыя зьяўляюцца найбольш эфэктыўнымі мерамі для скарачэньня распаўсюджваньня COVID-19, піша амэрыканскі партал marketwatch. com
Згодна з новым глябальным дасьледаваньнем, нашэньне маскі і фізычнае дыстанцыяваньне зьяўляюцца найбольш эфэктыўнымі мерамі грамадзкай абароны ад каранавірусу і маюць статыстычна значны ўплыў на скарачэньне яго распаўсюджваньня. Таму навукоўцы заклікаюць працягваць іх выкарыстаньне разам з вакцынамі і лячэньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адрозьніць грып ад COVID-19. ПарадыНовае дасьледаваньне, вынікі якога былі днямі апублікаваныя ў British Medical Journal, было праведзена навукоўцамі з Унівэрсытэту Манаша ў Мэльбурне (Аўстралія), Эдынбургскага ўнівэрсытэту ў Шатляндыі і Мэдыцынскага факультэту Чжэцзянскага ўнівэрсытэту ў Ханчжоу (Кітай).
Аўтары вывучылі дадзеныя 30 дасьледаваньняў па ўсім сьвеце. Высьветлілася, што нашэньне маскі зьніжае захворваньне на COVID-19 на 53%, а сацыяльнае дыстанцыя — на 25%.
«Гэты сыстэматычны агляд выявіў статыстычна значнае зьніжэньне захворваньня COVID-19 за кошт нашэньня масак і фізычнага дыстанцыяваньня... Мыцьцё рук таксама прыводзіць да істотнага зьніжэньне захворваньняў на COVID-19», — пішуць аўтары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць прычын, чаму ад масак нельга адмаўляццаНовае дасьледаваньне віталі экспэрты ў галіне аховы здароўя, якія ўсё часьцей заклікаюць людзей ва ўсім сьвеце не спадзявацца выключна на вакцыны для спыненьня пандэміі, а, хутчэй, выкарыстоўваць увесь спэктар мер, якія аказаліся пасьпяховымі ў тых краінах, што спынілі распаўсюджваньне віруса.
Напрыклад, у Японіі, якая знаходзілася ў крызісе падчас правядзеньня Алімпійскіх гульняў у ліпені і жніўні 2021 году, удалося зьнізіць узровень інфікаваньня з дапамогай камбінацыі вакцын і лячэньня, а таксама мер бясьпекі, уключаючы маскі, дыстанцыю і мыцьцё рук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Факты на стол. Пяць фэйкаў пра каранавірус і вакцынацыюХоць вакцыны бясьпечныя і высокаэфэктыўныя для прадухіленьня сур’ёзнага цячэньня COVID-19, а таксама шпіталізацыі і сьмерці, яны не на 100% эфэктыўныя, і па ўсім сьвеце фіксуюцца прарыўныя інфэкцыі.
Аўтары заўважаюць, што большасьць новых выпадкаў і сьмерцяў у цяперашні час прыпадае на не прышчэпленых людзей, тамау людзям па-ранейшаму жыцьцёва важна як найхутчэй зрабіць прышчэпку адной з даступных вакцын.
Апошнія лічбы:
- Паводле дадзеных, сабраных Унівэрсытэтам Джонса Гопкінса, агульная колькасьць выпадкаў захворваньня, выкліканага каранавірусам, перавысіла 255,3 мільёна чалавек паводле стану на 18 кастрычніка, а колькасьць загінуўшых перавысіла 5,12 мільёна чалавек.
- ЗША працягваюць лідзіраваць у сьвеце з 47,4 мільёнамі выпадкаў захворваньня і 767 692 выпадкамі сьмерці.
- Індыя займае другое месца па колькасьці выпадкаў захворваньня пасьля ЗША з 34,5 мільёнамі і 464 623 выпадкамі сьмерці.
- Бразылія займае другое месца ў сьвеце па колькасьці загінуўшых — 611 851 чалавек і мае 21,9 мільёна выпадкаў заражэньня.
- На першым месцы ў Эўропе паводле колькасьці загінуўшых знаходзіцца Расея — 255 448 чалавек, за ёй ідзе Вялікабрытанія — 144 тысячы.
- Паводле афіцыйных зьвестак, у Кітаі, дзе вірус быў упершыню знойдзены ў канцы 2019 году, было зарэгістравана 110.875 пацьверджаных выпадкаў захворваньня і 4809 сьмерцяў.
Многія экспэрты сьцьвярджаюць, што рэальная колькасьць загінуўшых ад COVID-19 ад двух да дзесяці разоў большая — гэта азначае, што ад каранавірусу ўжо маглі загінуць ад 10 да 50 млн чалавек.