Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакцынацыя падчас цяжарнасьці абараняе немаўлят ад шпіталізацыі з COVID-19. Новае дасьледаваньне


Згодна з новым дасьледаваньнем амэрыканскіх Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў (CDC), немаўляты, маці якіх атрымалі дзьве дозы вакцыны супраць каранавірусу падчас цяжарнасьці, зь меншай верагоднасьцю трапяць у шпіталь з COVID-19 у першыя шэсьць месяцаў жыцьця.

З вынікамі новага дасьледаваньня чытачоў знаёміць The New York Times.

Дасьледнікі выявілі, што агулам вакцынацыя маці на 61 працэнт больш эфэктыўна прадухіляе шпіталізацыю немаўлят, а вакцынацыя на позьніх тэрмінах цяжарнасьці — пасьля першых 20 тыдняў — забясьпечвае лепшую абарону немаўлят, чым больш раньняя вакцынацыя.

Новае дасьледаваньне зьяўляецца першым рэальным эпідэміялягічным доказам таго, што мацярынская вакцынацыя можа абараніць немаўлят ад COVID-19, бо яны нараджаюцца з антыцеламі сваёй маці.

«Сутнасьць у тым, што вакцынацыя маці — гэта сапраўды важны спосаб абараніць маленькіх дзяцей», — заявіла на брыфінгу 15 лютага доктарка Дана Міны-Дэльман, кіраўніца аддзелу дасьледаваньняў і прафіляктыкі захворваньняў немаўлят CDC.

Цэнтры кантролю і прафіляктыкі захворваньняў рэкамэндуюць цяжарным, якія кормяць, або жанчынам, якія спрабуюць зацяжарыць, рабіць прышчэпкі ад каранавирусу.

Навукоўцы нагадваюць, што COVID-19 можа быць вельмі небясьпечным для цяжарных жанчын і іх дзяцей. Бо гэтая хвароба павялічвае рызыку розных ускладненьняў цяжарнасьці, у тым ліку, заўчасныя роды і нараджэньне мёртвых немаўлят.

Ранейшыя дасьледаваньні паказалі, што жанчыны, прышчэпленыя супраць іншых інфэкцый падчас цяжарнасьці, могуць перадаваць антыцелы эмбрыёну праз плацэнту.

Новае дасьледаваньне было праводзілася з удзелам дзецяй ва ўзросьце да шасьці месяцаў, якія былі шпіталізаваныя ў адну з 20 дзіцячых лякарняў ЗША у пэрыяд з 1 ліпеня па 17 студзеня.

З 379 немаўлят, ахопленых дасьледаваньнем, 176 здалі пазытыўны тэст на каранавірус (нехта зь іх быў шпіталізаваныя з COVID-19, іншыя проста мелі сымптомы хваробы). Астатнія 203 дзіцяці мелі адмоўныя вынікі на тэстаў.

У немаўлят, якія захварэлі на COVID-19, 16% маці былі прышчэпленыя падчас цяжарнасьці ў параўнаньні з 32% маці шпіталізаваных дзяцей бязь вірусу.

Дасьледнікі выявілі, што вакцынацыя на працягу першых 20 тыдняў цяжарнасьці на 32% эфэктыўная супраць шпіталізацыі немаўлят з COVID-19, у той час як пазьнейшая вакцынацыя эфэктыўная аж на 80%.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG