Літоўскія мытнікі знайшлі ў грузавіку, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, кантрабандны груз цыгарэтаў на суму 1,86 млн эўра, паведамляе Delfi з спасылкай на мытны дэпартамэнт краіны.
Новы этап міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЭЗ чакаецца восенню 2022 году. Такі прагноз у камэнтары BPN агучыў афіцэр запасу літоўскіх сіл спэцыяльнага прызначэньня Аўрымас Навіс.
Пры Саюзе стралкоў Літвы ствараюць беларускае падразьдзяленьне. Саюз стралкоў — гэта аналяг войскаў тэрытарыяльнай абароны.
Краіны Захаду вырашылі пакуль ня ўводзіць забарону на страхаваньне марскіх перавозак расейскай нафты і дазволілі некаторыя міжнародныя пастаўкі на фоне боязі росту цэн на нафту і разьвіцьця энэргетычнага крызісу.
Улады Польшчы заяўляюць, што, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, маюць намер стварыць найбуйнейшае сухапутнае войска ў ЭЗ. Адна з навін апошніх дзён — падпісаньне самай маштабнай у найноўшай польскай гісторыі зброевай угоды паміж Польшчай і Паўднёвай Карэяй.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі разьвярнулі на мяжы зь Беларусьсю 109 нелегалаў. Такую ж колькасць нелегалаў вярнулі ў Беларусь і напярэдадні.
Украінскія СМІ паведамілі ў нядзелю пра некалькі выбухаў у Адэсе.
«Дапамога асабліва патрэбна для малога і сярэдняга бізнэсу, які працаваў на экспарт».
Спэцдакладчык ААН Фэліпэ Гансалес Маралес апублікаваў заяву па выніках свайго візыту ў Польшчу і Беларусь з мэтай ацэнкі сытуацыі зь мігрантамі і ўцекачамі. У дакумэнце, апублікаваным на сайце Офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, зьмяшчаецца крытыка ў адрас абедзьвюх краін.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак сказала, што яе краіна будзе і надалей дапамагаць Украіне ўзбраеньнямі і аказваць іншую дапамогу, нават калі Расея цалкам спыніць пастаўкі свайго газу ў Эўропу.
Каб трапіць на навучаньне ў чэскія ВНУ, дзе ёсьць «крытычныя спэцыяльнасьці», будучыя студэнты павінны прайсьці вэрыфікацыю: што яны не зьяўляюцца супрацоўнікамі сілавых структураў і не зьбіраюцца працаваць на карысьць рэжымаў Лукашэнкі ці Пуціна.
Міжнародны валютны фонд заявіў, што сусьветная эканоміка сутыкнулася зь некалькімі шокамі, у тым ліку праз вайну ва Ўкраіне.
Міністры энэргетыкі ЭЗ 26 ліпеня дамовіліся аб зьніжэньні спажываньня газу на 15% са жніўня 2022 году да сакавіка 2023 году.
Тры кіраўнікі ўраду і два прэзыдэнты зь пяці краінаў – сяброў Эўразьвязу заклікалі падтрымаць, на фоне вайны Расеі з Украінай, памяць пра злачынствы двух таталітарных рэжымаў ХХ стагодзьдзя ў Эўропе — нацызму і камунізму.
Суд у Эстоніі даў 4 месяцы турмы Ўладзіміру Шылаву — сьпеваку і «дальнабойніку» з Пскова з двайным грамадзянствам, які сабраў праз сацыяльныя сеткі грошы і купіў дроны для расейскай арміі. Пра гэта паведамляе Delfi.
Эўрапейскі Зьвяз у сёмым пакеце санкцый зьняў забарону на пастаўкі ў Расею некаторых тавараў і паслуг для авіяцыйнай галіны. Пра гэта паведамляецца ў заяве Рады ЭЗ.
Ці мусіць апазыцыя дамагацца падтрымкі большасьці? Якія дзеяньні могуць наблізіць перамены? Ці магчыма «сшыць» раскол у беларускім грамадзтве? Ці павінна апазыцыя адстойваць праэўрапейскі выбар?
Прынамсі 510 чалавек памерлі ад праблем, зьвязаных са сьпякотай, у Гішпаніі ў пэрыяд з 10 па 18 ліпеня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны. З гэтых сьмерцяў 273 былі зафіксаваны ў пятніцу, заявілі чыноўнікі.
Літоўскі банк Šiaulių bankas спыняе плацяжу ў Расейскую Фэдэрацыю і Рэспубліку Беларусь і ня будзе прымаць плацяжы з гэтых краінаў.
Эўразьвяз у сераду зацьвердзіў чарговы, сёмы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі з яе ўварваньнем ва Украіну. Санкцыйны сьпіс будзе апублікаваны ў чацьвер.
Улады Нямеччыны запрасілі дэмакратычную лідэрку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую выступіць з галоўнай прамовай на цырымоніі, прысьвечанай 78-м угодкам замаху на Гітлера, якая праводзіцца ў Бэрліне на высокім узроўні.
Кіраўнікі ЭЗ і прэм’ер-міністры Альбаніі і Паўночнай Македоніі далі афіцыйны старт перамовам аб сяброўстве дзьвюх краін у ЭЗ.
Калі пасьля завяршэньня плянавага рамонту не пачне працаваць «Паўночны паток» і Расея не адновіць пастаўкі газу, то ў сілу ўступіць газавая дырэктыва ЭЗ, прынятая ў 2017 годзе і накіраваная на гарантаваньне энэргетычнай бясьпекі, своеасаблівы экстраны плян у газазабесьпячэньні.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 19 ліпеня пачала трохдзённы візыт у Бэрлін на запрашэньне Фэдэральнага ўраду Нямеччыны.
Рада Эўразьвязу на ўзроўні міністраў замежных спраў узгадніла новыя санкцыі супраць Расеі за разьвязаную ва Ўкраіне поўнамаштабную вайну. Як адзначаюць дыпляматы, новыя абмежаваньні хутчэй дапаўняюць раней уведзеныя.
Расейскі «Газпром» паведаміў кліентам у Эўропе, што ня можа гарантаваць пастаўкі газу праз «надзвычайныя абставіны, якія не залежаць ад яго», паведамляюць Reuters і Bloomberg са спасылкай на ліст кампаніі.
За пяць месяцаў 2022 году экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 4,4% (гэта амаль $650 млн), заявіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Будапэшт і Варшава адкідалі патрабаваньні Эўракамісіі адмяніць законы, якія ўціскаюць ЛГБТ-супольнасьць. Цяпер Брусэль пойдзе ў суд.
«Жорсткая вайна Расеі супраць Украіны не спыняецца. Таму мы сёньня прапануем узмацніць жорсткія санкцыі ЭЗ супраць Крамля Масква павінна працягваць плаціць высокую цану за сваю агрэсію», — заявіла прэзыдэнтка Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Польшча абвясьціла аб апэрацыі супраць групы арганізатараў нелегальнай міграцыі грамадзян краін Блізкага Ўсходу празь Беларусь у Эўразьвяз.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў момант удару ракетамі «Калібар» па Доме афіцэраў у Віньніцы там «праходзіла нарада камандаваньня ўкраінскіх ВПС з прадстаўнікамі замежных пастаўшчыкоў узбраеньняў».
Прэзыдэнт Францыі заявіў, што ўрад падрыхтуе плян эканоміі энэргаспажываньня.
Сойм Латвіі прыняў зьмены ў закон аб акцызным падатку з мэтай «адбіць у латвійцаў жаданьне езьдзіць у Расею і Беларусь за некаторымі падакцызнымі таварамі ў сувязі з геапалітычнай сытуацыяй».
Эўракамісія прапануе краінам ЭЗ скараціць залежнасьць ад газу з Расеі, закупляючы яго ў Баку. Праект мэмарандуму аб узаемаразуменьні прадугледжвае павелічэньне Азэрбайджанам здабычы і пашырэньне сеткі трубаправодаў.
Краіны ЭЗ на гэтым этапе не плянуюць уключаць у новы, сёмы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі забарону на імпарт расейскага газу. Аб гэтым заявіў Reuters прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтар Фіяла.
Намесьнік міністра фінансаў ЗША мяркуе, што верхняя мяжа цаны паставіць Расею перад выбарам — працягваць вайну ці не дапусьціць эканамічнага каляпсу.
У Маскве сфармавана вайсковае падразьдзяленьне, куды набіраюць наймітаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
Кіраўніца фонду «Иннопрактика», малодшая дачка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава стала сустаршынёй каардынацыйнай рады ў справе імпартазамяшчэньня пры Расейскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Эўразьвяз замарозіў актывы расейскіх алігархаў і кампаніяў, якія падпалі пад санкцыі, на суму 13,8 мільярда эўра, піша Reuters са спасылкай на эўракамісара па пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэйндэрса.
Літва ў панядзелак пашырыла абмежаваньні на перавозку грузаў праз сваю тэрыторыю ў расейскую Калінінградзкую вобласьць у рамках чарговага этапу раней абвешчаных санкцый ЭЗ супраць Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну.
Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце будзе дамагацца больш хуткіх прававых рашэньняў у міграцыйнай палітыцы ЭЗ на фармальнай сустрэчы міністраў унутраных спраў Эўрапейскага зьвязу ў Празе.
Эўрапейскі крэдытны банк гатовы выдаць Кіеву грошы на падтрымку эканомікі, але гэтаму перашкаджае бюджэтнае падразьдзяленьне Эўракамісіі, асьцерагаючыся фінансавай неплатаздольнасьці Ўкраіны.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў датэрмінова пакіне пасяджэньне групы найбуйнейшых сусьветных эканомік G20 на інданэзійскім востраве Балі.
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што ЭЗ павінен распрацаваць пляны дзеяньняў на выпадак надзвычайных абставінаў, каб падрыхтавацца да поўнага спыненьня паставак расейскага газу на фоне вайны ва Ўкраіне.
У Нямеччыне не хапае каля 100 тысяч IT-спэцыялістаў. Нядаўна нямецкая асацыяцыя лічбавай індустрыі Bitkom прапанавала разьвязаньне гэтай праблемы: запрасіць на працу айцішнікаў зь Беларусі і Расеі.
Цяперашняя сыстэма вайсковай службы ў Латвіі сябе вычарпала, таму на працягу пяці гадоў у краіне мае зьявіцца служба абароны краіны. Спачатку яна будзе добраахвотнай, а потым усеагульнай. Пра гэта 5 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі заявіў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Былая міністар замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль пакінула краіну, баючыся за сваю бясьпеку. Ёй паступалі пагрозы забойствам.
Незалежная Дысцыплінарная рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) адхіліла апэляцыі фэдэрацый хакею Расеі і Беларусі на рашэньне Рады IIHF, якім тая адмовілася дапусьціць іх зборныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі.
Эўрапейскі інвэстыцыйны банк, крэдытны орган Эўразьвязу, прапанаваў структуру фінансаваньня, якая раней выкарыстоўвалася падчас пандэміі COVID-19, для аказаньня дапамогі ў аднаўленьні Ўкраіны з аб’ёмам інвэстыцый да 100 мільярдаў эўра.
Разбураная інфраструктура і меркаваньні бясьпекі абцяжарваюць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў многія раёны Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ