Упершыню за шматлікія гады ў пачатковай школе № 4 у Беластоку не набралі першай клясы, у якой дзеткі мелі магчымасьць вывучаць беларускую мову як прадмет.
Нямеччына і Францыя выступяць супраць адмены шэнгенскіх віз для грамадзян Расеі на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу на наступным тыдні.
ЗША наросьцяць вытворчасьць ракетных сыстэм HIMARS і высокадакладных снарадаў GMLRS да іх з далёкасьцю каля 70-80 км у сувязі з пастаўкамі ва Ўкраіну.
Некалькі супрацоўнікаў Запароскай АЭС ананімна расказалі выданьню The Telegraph, што расейскія вайскоўцы пагражаюць пэрсаналу акупаванай станцыі напярэдадні візыту інспэктараў ААН і МАГАТЭ на АЭС.
Расейцам, якія накіроўваюцца ў Эўрапейскі Зьвяз, давядзецца плаціць больш і праходзіць дадатковыя бюракратычныя працэдуры для атрыманьня кароткатэрміновай візы.
Расейскія агенты вялі назіраньне паблізу палігонаў, на якіх ішла вучоба ўкраінцаў, у тым ліку выкарыстоўваючы бесьпілётныя лятальныя апараты, лічыць нямецкая вайсковая контравыведка MAD.
З пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны на тэрыторыю Эўразьвязу, паводле афіцыйнай інфармацыі, уехалі амаль адзін мільён расейцаў.
Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс прапанаваў пускаць расейцаў у краіны Балтыі толькі пасьля адказу на пытаньне «Чый Крым?» і асуджэньня вайны ва Ўкраіне.
Украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што партнэры Ўкраіны падтрымалі прапанову, каб адмыслоўцы МАГАТЭ і ААН прыбылі зь місіяй на Запароскую АЭС паводле ўкраінскага заканадаўства — з тэрыторыі, не акупаванай Расеяй.
Папраўкі да міграцыйнага заканадаўства Латвіі прадугледжваюць, што ўмовы легалізацыі для беларусаў будуць прасьцейшымі, чым для расейцаў, вынікае з заявы латвійскага міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевічса 23 жніўня на выязным пасяджэньні ўраду.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль скрытыкаваў прапанову некаторых дзяржаваў-чальцоў ЭЗ, якія мяжуюць з Расіяй, забараніць грамадзянам РФ уезд на тэрыторыю ўсіх дзяржаваў Зьвязу.
ЗША, Нямеччына, Францыя і Брытанія абмеркавалі ядзерную бясьпеку ў кантэксьце захопу Расея Запароскай АЭС.
У Літве працуюць 7500 беларусаў, якія прыехалі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, паведамляе delfi.lt са спасылкай на мясцовую Службу занятасьці.
Беларускі IT-спэцыяліст, які пражывае ў Польшчы, атрымаў ліст ад мясцовага банка GetIn Bank, у якім абслугоўваецца: ад яго запатрабавалі прадставіць від на жыхарства ў Польшчы, інакш ягоны рахунак будзе закрыты.
За апошнія дзесяць тыдняў украінскія дыпляматы шмат разоў ставілі перад Міністэрствам абароны Нямеччыны пытаньне аб пастаўках зброі. Чыноўнікі запісваюць пажаданьні Ўкраіны, але нічога ня робяць, паведамляе газета Die Welt.
Дзярждэпартамэнт ЗША баіцца ўключэньня Расеі ў сьпіс краін – спонсараў тэрарызму, бо гэта можа паставіць пад пагрозу пагадненьне аб вывазе збожжа і кукурузы з украінскіх чарнаморскіх партоў.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў у інтэрвію Ўкраінскай службе «Голаса Амэрыкі» таксама заявіў, што дамоўленасьць з ЗША пра недапушчальнасьць нанясеньня ўдараў па расейскіх вайсковых аб’ектах не распаўсюджваецца на часова акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны.
Беларусы ў Латвіі могуць застацца бяз працы — тыя, у каго няма статусу сталага жыхара ЭЗ.
Шэсьць найбольшых краін Эўропы — Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына, Гішпанія, Італія і Польшча — цягам ліпеня не прапанавалі Ўкраіне ніякай новай вайсковай дапамогі.
У чэрвені ЭЗ закупіў беларускіх тавараў на 225,5 мільёна эўра — гэта ў 2,2 раза менш, чым у студзені.
Вышэйшае палітычнае кіраўніцтва ЗША даведалася аб плянах Пуціна напасьці на Ўкраіну ў кастрычніку 2021 году.
Абсталяваньне апячатанае і гатовае да адпраўкі Расею. У той жа час Масква перашкаджае транспартаваньню, выстаўляючы недарэчныя патрабаваньні, заявілі ў кампаніі Siemens Energy.
Палітык Аляксей Навальны, які адбывае тэрмін у калёніі строгага рэжыму ва Ўладзімірскай вобласьці, лічыць недастатковымі санкцыі, якія ўводзяцца краінамі Захаду ў дачыненьні да расейскіх высокапастаўленых чыноўнікаў і алігархаў, зьвязаных з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
Другі за месяц танкер з амэрыканскай нафтай накіраваўся з Луізіаны ў нямецкі порт Ростак.
Беларусь адкрыла межы з Эўразьвязам яшчэ вясной, аднак выехаць у краіны Шэнгенскай зоны беларусам становіцца ўсё складаней. Цяпер — праз праблемы зь візамі.
У Францыі ужо некалькі тыдняў стаіць гарачыня, якая стварае праблемы для мясцовых АЭС. Асушаныя рэкі занадта цёплыя, і дадатковы перагрэў можа мець сур’ёзныя наступствы для прыроды.
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс расказаў пра выдачу візаў расейцам і беларусам пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і пра падтрымку, якую краіна аказвае ўкраінцам.
Расейскія авіякампаніі папрасілі Міністэрства транспарту дазволіць ім законна перастаўляць кампанэнты з адных самалётаў на іншыя для падтрыманьня спраўнасьці парку ва ўмовах санкцый.
Сумесная заява 42 краін і Эўразьвязу з заклікам да Расеі неадкладна вывесьці свае войскі з Запароскай атамнай электрастанцыі і з усёй тэрыторыі Украіны, апублікавана на афіцыйным сайце Эўразьвязу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зноў заклікаў Эўразьвяз адмяніць візы для расейцаў, а людзям, якіх перасьледуюць у Расеі, прапанаваў зьвяртацца па статус бежанцаў. Аб гэтым ён заявіў у сваім вячэрнім звароце ў пятніцу.
Першыя чатыры гаўбіцы Zuzana даставілі са Славаччыны ва Ўкраіну, паведаміў славацкі міністар абароны Яраслаў Надзь.
Супрацоўнікам «Известий» — карэспандэнтцы Ксеніі Салдатавай і апэратару Дзьмітрыю Цімафееву — анулявалі візы і забаранілі ўезд у Эўразьвяз на тры гады. Іх затрымалі 12 жніўня і ў ноч на 13-га выслалі з Эстоніі.
Літва падтрымлівае рашэньне ўладаў Эстоніі забараніць расейцам уезд у краіну.
Расказваем гісторыі беларусаў, якія зьехалі ў Польшчу пасьля 2020 году і ўладкаваліся працаваць у новых для сябе сфэрах.
Праз тыдзень Эстонія перастане дазваляць уезд у краіну расейцам з шэнгенскімі візамі, выдадзенымі Эстоніяй.
У ЭЗ пачалі абмяркоўваць прапанову аб забароне выдачы шэнгенскіх візаў грамадзянам Расеі.
Вугорская нафтавая кампанія MOL і славацкая Slovnaft паведамілі, што аплацілі транзыт расейскай нафты праз Украіну па нафтаправодзе «Дружба» і чакаюць аднаўленьня паставак у найбліжэйшыя дні.
Нямеччына адмовіла ў статусе палітычнага ўцекача Станіславу Цыбінскаму, які ў Беларусі адбыў 15-гадовы тэрмін за забойства, але пасьля вызваленьня дапамагаў вязьням і сам трапіў пад рэпрэсіі. Станіслаў кажа, што прымусовая дэпартацыя пагражае яшчэ 16 яго суайчыньнікам.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што падпісаў указ аб выключэньні літоўскіх фігурыстаў, бронзавых прызэраў чэмпіянату сьвету 2000 году ў танцах на лёдзе Маргарыты Драбязкі і Повіласа Ванагаса са сьпісу ўзнагароджаных ордэнам Гедзіміна за ўдзел у шоў Тацьцяны Наўкі «Лебядзінае возера» ў Сочы.
Паводле зьвестак міністра сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлены Малянг, у краіне легальна працуюць больш за мільён іншаземцаў. Украінцы складаюць самую вялікую групу — 735,8 тыс. чалавек, за імі ідуць беларусы — іх 91,2 тысячы, на трэцім месцы грузіны — 29,1 тысячы.
У траўні фінская спэцслужба SUPO папярэджвала аб магчымасьці хакерскіх нападаў у сувязі з рашэньнем краіны ўступіць у NATO. Паводле тэлеканалу Yle, за ўзломам стаіць прарасейская хакерская групоўка.
Надзвычайны плян скарачэньня спажываньня прыроднага газу ў Эўразьвязе набыў моц у аўторак, 9 жніўня.
Эўразьвяз не прызнае легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні беларусаў.
Цяпер на беларускай мяжы ў дадатак да наяўнай агароджы ідзе будаўніцтва 202-кілямэтровага бар’ера. Там ужо ўсталявалі слупы пад камэры, а пазьней зьявяцца датчыкі і сэнсары.
Урад Эстоніі прыняў рашэньне аб выдаленьні савецкіх помнікаў з публічнай прасторы. Пра гэта паведамляе «Коммерсант». У краіне застаецца да 400 манумэнтаў савецкай эпохі.
МЗС Польшчы заявіла пратэст часоваму паверанаму ў справах Беларусі з прычыны прысуду журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай на сайце ведамства заяве.
Кожны тыдзень адбываецца больш за 1100 кібэр-атак на польскія вайсковыя цэнтры.
Кампанія ETS, якая праводзіць міжнародныя іспыты ў ангельскай мове TOEFL, дазволіць грамадзянам Беларусі і Расеі здаваць яго ў дыстанцыйнай форме з 4 жніўня або за межамі іх краін, калі ў іх ня будзе фінансавых перашкод для гэтага.
Літоўскія мытнікі знайшлі ў грузавіку, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, кантрабандны груз цыгарэтаў на суму 1,86 млн эўра, паведамляе Delfi з спасылкай на мытны дэпартамэнт краіны.
Загрузіць яшчэ