Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі групу арганізатараў нелегальнай міграцыі празь Беларусь


Польскія памежнікі стаяць побач з групай мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай, недалёка ад Беластоку. 20 жніўня 2021
Польскія памежнікі стаяць побач з групай мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай, недалёка ад Беластоку. 20 жніўня 2021

Польшча абвясьціла аб апэрацыі супраць групы арганізатараў нелегальнай міграцыі грамадзян краін Блізкага Ўсходу празь Беларусь у Эўразьвяз.

Паводле Памежнай аховы Польўчы, апэрацыю правялі ў супрацоўніцтве з польскай паліцыяй і Эўраполам. У склад спэцыяльнай групы, створанай у лютым 2022 году, увайшлі прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Латвіі і Фінляндыі.

Сумесная дзеяньні польскіх і замежных спэцслужбаў правялі 13 ліпеня, у іх выніку ў Польшчы затрымалі 10 чалавек, а ў Вялікай Брытаніі — аднаго.

Ператрусы прайшлі на 28 аб’ектах, у тым ліку 22 у Польшчы, чатырох у Літве і двух у Нямеччыне. Канфіскавалі тэхніку, дакумэнты, квітанцыю аб пераводзе грошай і наяўныя грошы.

Затрыманыя ў Польшчы маюць узрост ад 24 да 39 гадоў. Аднаго зь іх памежнікі называюць лідэрам злачыннай групы. Затрыманыя ўдзельнікі групоўкі маюць дачыненьне да суполкі заўзятараў, паведамляе Польская памежная служба.

Лідэр групы з памагатымі вэрбаваў курʼераў і кіроўцаў, якія перавозілі мігрантаў ад мяжы ў Нямеччыну і Вялікую Брытанію.

Паводле вэрсіі сьледзтва, іншаземцы, прыбыўшы ў Беларусь, самастойна ці з дапамогай праваднікоў перасякалі мяжу пры папушчальніцтве беларускіх памежнікаў. Потым яны перадавалі свае каардынаты лідэру групы. Іх забіралі перавозчыкі і дастаўлялі ў Нямеччыну. Устаноўлена, што злачынная група атрымлівала ад 1000 да 2000 эўра за перавозку аднаго мігранта ў Нямеччыну і ад 11000 да 13000 эўра за перапраўку ў Англію. Агулам выручка групы ацэньваецца ў 400 тысяч злотых (83 000 эўра).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG