Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» папярэдзіў Эўропу аб магчымых форс-мажорах з пастаўкамі


Расейскі «Газпром» паведаміў кліентам у Эўропе, што ня можа гарантаваць пастаўкі газу праз «надзвычайныя абставіны, якія не залежаць ад яго», паведамляюць Reuters і Bloomberg са спасылкай на ліст кампаніі.

Размова ідзе пра пастаўкі газу ў Нямеччыну і за яе межы праз трубаправод «Паўночны паток – 1». Паводле зьвестак агенцтва, ліст «Газпрома» быў атрыманы чатыры дні таму, але тычыўся паставак пачынаючы яшчэ з 14 чэрвеня.

Прадстаўнік кансалтынгавай кампаніі Energy Aspects Трэвар Сікорскі заявіў Bloomberg, што абвестка пра форс-мажор мінулай датай можа казаць пра тое, што «Газпром» не плянуе 21 ліпеня аднаўляць пастаўкі газу па «Паўночным патоку – 1». У гэты дзень павінна завяршыцца плянавае тэхабслугоўваньне газаправоду.

Сярод атрымальнікаў ліста — найбуйнейшы імпартэр расейскага газу ў Нямеччыне Uniper. Кампанія паведаміла, што афіцыйна адхіліла заяву «Газпрома», лічачы яе неабгрунтаванай. Папярэджаньне аб форс-мажорах таксама атрымаў найбуйнейшы нямецкі вытворца электраэнэргіі RWE.

Аднак аўстрыйская нафтагазавая група OMW заявіла, што чакае аднаўленьня паставак праз «Паўночны патоку – 1», як і плянавалася раней.

  • Улады Эўразьвязу асьцерагаюцца, што Расея можа шантажаваць іншыя краіны пастаўкамі газу, патрабуючы зьняць санкцыі. У Маскве гэта катэгарычна адмаўляюць.
  • З 16 чэрвеня «Газпром» зьнізіў пастаўкі па газаправодзе «Паўночны паток» на 60%, растлумачыўшы гэта сытуацыяй з агрэгатамі, якія праз санкцый затрымаліся ў Канадзе.
  • 11 ліпеня пастаўкі па «Паўночным патоку» былі спынены. Афіцыйна — праз плянавае тэхнічнае абслугоўваньне.
  • 17 ліпеня адрамантаваную газавую турбіну Siemens Energy адправілі з Канады ў Нямеччыну, што выклікала абурэньне Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG