Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі ўзмацнілі жорсткасьць правіл увозу фізычнымі асобамі тавараў зь Беларусі і Расеі


Сьцяг Латвіі. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Латвіі. Ілюстрацыйнае фота

Сойм Латвіі прыняў зьмены ў закон аб акцызным падатку з мэтай «адбіць у латвійцаў жаданьне езьдзіць у Расею і Беларусь за некаторымі падакцызнымі таварамі ў сувязі з геапалітычнай сытуацыяй».

Як паведаміла прэс-служба латвійскага парламэнта, раней фізычныя асобы маглі ўвозіць падакцызныя тавары для асабістага карыстаньня, не выплачваючы падатак, не часьцей за адзін раз у 7 дзён. Цяпер гэты тэрмін павялічаны да 30 дзён.

«Зьмяненьні ўнесены для таго, каб з улікам геапалітычнай сытуацыі адбіць у грамадзян Латвіі жаданьне езьдзіць у Расею і Беларусь за некаторымі падакцызнымі таварамі», — гаворыцца ў тлумачэньні з законапраектам.

Зьмены набудуць моц пасьля публікацыі закона.

З красавіка ў Беларусі ўвялі «бязьвіз» для грамадзян Літвы і Латвіі. У лiпені такое ж права надалі грамадзянам Польшчы. Аляксандар Лукашэнка некалькі разоў заяўляў, што жыхары балтыйскіх краін купляюць у Беларусі тавары першай неабходнасьці, якіх, паводле яго, у іхных дзяржавах нібыта няма. «Едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма!» — заявіў ён 29 красавіка сёлета.

Згодна зь інфармацыяй Дзяржпагранкамітэта ад 10 ліпеня, з моманту пачатку дзеяньня «бязьвіза» ім скарысталіся каля 115 тыс. грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG